ku_palinka
Active member
а мы паспрабавалі напаіць Ульянку сцэжаным малачком з бутэлечкі ад авентаўскага малакаадсоса, а яна ўзяла і не ўзяла! Так плявалася, давілася і плакала, а сісю ўзяла з задавальненнем. ну не чакала я, што яна забудзецца, як есці з бутэлечкі за 4 месяцы... Мне, канешне, вельмі імпануе яе вернасць, аднак цяпер выключаюцца ўсе мае памкненні вырвацца куды-небудзь без Ульянкі і пакінуць яе на бабулю ці на мужа. насамрэч, мне проста трэба было ведаць, што ў мяне ёсць магчымасць куды-небудзь вырвацца, можа, я ёю б ніколі і не скарысталася. а так... згарыць мой сертыфікат у салон прыгажосці...