Вы увидели, что «являла», я не увидела, поэтому и попросила.
Вы не бачылі ўдзелу Геліі ў размовах у тэме? Ні разу? Дык я і гавару (і абсалютна справядліва ў дазеным выпадку, бо гэта абсалютная праўда ), што яны былі.
Ці вы ў сэнсе, што бачылі, але ён, удзел, не выглядае вам годным прыкладам "правільных" размоў?
и по поводу деления на «своих» и «чужих»
Сваіх-чужых можна разглядаць у розных кантэкстах.
У месцы, дзе меркаванні разыходзяцца - пагаджуся, пытанне "сваіх" момантам адыходзіць на другі план. На першы выходзіць аднолькавасць меркавання наконт таго ці іншага пытання. І ўжо не так прынцыпова з якой групоўкі гэты часовы "адзінадумца".)
Але гэта не адмяняе вызначэння "сваіх-чужых" у сітуацыях, падобных тым, што тут разглядаліся. Ну... з матушкамі і бацюшкамі, прыкладам.)))))
І яшчэ. Нападкі ад сваіх успрымаюцца звычайна куды балючай, чым ад чужых.
Думаю, гэтага ніхто не будзе адмаўляць.

Таму войны з апанентамі - гэта адно. Войны з адзінадумцамі, як быццам - зусім іншае. Цяжэйшае і, паўтаруся, балючайшае.
Войны - умоўна тут.

Як і свае-чужыя, месцамі.) Для зручнасці выключна і большай простасці выказвання.
І каб да "вернік-невернік", праваслаўны-неправаслаўны" бясконца не зводзіць. Бо гэта толькі прыватны выпадак "сваіх-чужых".