Па мне дык проста не такая вялікая праблема,як гучыць ад цябе
Не...ну ў параўнанні з сусветнай рэвалюцыяй -дробязі, безумоўна.
Ну што ты. ПМС.
Няўжо тое,што сустракаюцца толькі знаёмыя словы ўплывае на веданне мовы?
Ты не разумееш ці робіш выгляд?
Бел. мова для дзяцей па факце з'яўляецца замежнай. А замежную як вучаць? З простых звычайных словаў, якімі часцей за ўсё карыстаюцца. Каб стварыць хаця б мінімальную, але базу, слоўнікавую. А не замахваюцца на архаіку Шакспіра ці наватворы якога-небудзь амаль сучаснага паэта. Так жа?
А ў нас робіцца выгляд, што мова вось прам родная-родная і параўноўваецца з рускай і Пушкіным.
Дзевы, самі верыце ў тое, што пішаце?
Верыце?
Ну і выдатна.
Ёсць месца і рамантыкам на зямлі.
А я сціплы рэаліст-прагматык. І аддала б перавагу што-небудзь пазвычайней словам. Якімі заўтра можна карыстацца.
А так...я асабіста і з 5-га раза гэтых словаў не запомніла. Не кажучы ўжо пра бабоўнікі розныя.
А ў дыктоўках беларускіх дзеці замест клопату хлопаты пішуць. Як не дыктуй. Гэта дарэчы не я прыдумала, настаўніца, якая спіць і бачыць, як бы любоў да беларускай прышчапіць дзецям.

))
Вось так.
Але можна і пра пОэзію, ога. Тым больш гэты верш - пэўна ж адзін з лепшых яе ўзораў.
Проста па крупіцах у дзецях цікавасць, жаданне і імкненне да беларускай будуеш.
А як вакол паглядзіш, дык рукі апускаюцца.
Але ў Афрыцы дзецям значна горш. Так. Прызнаю.
Узбагаіваюсь.