Я так разумею, Вишенка робіць акцэнт на міжнародным напісаньні імені. Я памятаю, яна гаварыла, што нават праз с імя дачкі запісана.Не, праўда, я не разумею логікі тваёй тут.
- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
на напісанні імені на мове яго, імя, паходжання, маецца на ўвазе?на міжнародным напісаньні імені.
Бо што такое міжнароднае напісанне, мне невядома.
Я думаю, што Вишенка гэта лепш растлумачыць.на напісанні імені на мове яго, імя, паходжання, маецца на ўвазе?
як я разумею, калі бацькі даюць дзіцяці інтэрнацыянальнае (ці еўрапейскае) імя, то ім хутчэй за ўсё хочацца, каб у пашпарце гэта імя было запісана ў традыцыях інтэрнацыянальнага/еўрапейскага напісаньня.
Зараз у нас імёны даюць бацькі. І бацькі вырашаюць, як гэтыя імёны будуць запісаныя ў дакумантах. І 30 гадоў таму пісалі ў пасведчанні "Алёна", калі на гэтым настойвалі бацькі.У нас не даюцца імёны па-беларуску. У нас даюцца імёны па-руску.
Скажам так, я не лічу, што фанетычны прынцып арфаграфіі - вельмі ўдалая ідэя.А тое, што яно ў беларускай страчваецца, цябе не бянтэжыць?
Згодная.) Гэта неяк супярэчыць напісанаму мной?Зараз у нас імёны даюць бацькі. І бацькі вырашаюць, як гэтыя імёны будуць запісаныя ў дакумантах. І 30 гадоў таму пісалі ў пасведчанні "Алёна", калі на гэтым настойвалі бацькі.
Хаця я няўпэненая, што Дмітрія запішуць па-беларуску Змітром. Роўна як наадварот. Напішуць Зміцер па-руску.)
А ты ўпэўненая ў гэтым?
Ты ведаеш, што сёння напісаць імя бел. лацінкай, хай сабе і без гачыкаў фактычна немажліва? Толькі калі нейкім цудам не праскочыць.
Дый я сумняваюся, што сёння і твая Paulina пракаціла б.
Як ведаю (чытала, чула ад тых, хто спрабаваў напісаць не ў рэчышчы адзінай лініі партыі), з гэтым проста аграменныя праблемы цяпер.
Крута.) Прэтэндуеш на вялікую моўную рэформу?Скажам так, я не лічу, што фанетычны прынцып арфаграфіі - вельмі ўдалая ідэя.
Аж да змены самога прынцыпа графічнага варыянта мовы?
Па мне наадварот. Здорава, калі Лондан Лонданам жа і пішацца. А не Ліверпулем.
І даўно гэтыя праблемы? Бо да 2005 года такіх праблем не было, а пасля ў мяне не было нагоды даведацца.Як ведаю (чытала, чула ад тых, хто спрабаваў напісаць не ў рэчышчы адзінай лініі партыі), з гэтым проста аграменныя праблемы.
менавіта такяк я разумею, калі бацькі даюць дзіцяці інтэрнацыянальнае (ці еўрапейскае) імя, то ім хутчэй за ўсё хочацца, каб у пашпарце гэта імя было запісана ў традыцыях інтэрнацыянальнага/еўрапейскага напісаньня.
эх, чаму я у 2005 годзе не была такая разумная?Бо да 2005 года такіх праблем не было
я таксама пашпарт у гэтым годзе атрымлівала))
не, нават не ў 2005, а ў 2007 годзе - я ж пра пашпарт дачкі кажу. Запісалі Dominica, ніхто нават не пацікавіўся, чаму так, а не іначай. Зараз думаю, што можна было і праз k пісаць.эх, чаму я у 2005 годзе не была такая разумная?
АгаКрута.) Прэтэндуеш на вялікую моўную рэформу?
Ангельскае напісанне кшталту I luv u мяне гэтаксама злуе.Па мне наадварот. Здорава, калі Лондан Лонданам жа і пішацца. А не Ліверпулем.
А калі сур'ёзна, то пры фанетычным прынцыпе губляюцца сувязі. Міжмоўныя і гістарычныя.
Не ведаю, як даўно. З кантэксту чутага-чытанага гаворка пра апошнія пару-тройку гадоў.І даўно гэтыя праблемы?
Са свайго ўласнага досведу, калі 2 гады таму мянялі пашпарты з мужам, толькі што не пад лупай зробленую мужу наноў транслітарацыю разглядалі.
Сказалі - вось так пішыце, а іначай мы за выдачу пашпарта не адказваем. Мы веееееееельмі спяшаліся. Таму напісалі, як сказалі. Тым больш мужу ўвогуле ўсё адно.
А так...адступленні ад адзінай палітыкі толькі з важкіх прычынаў мажлівыя. Польскія, прыкладам, варыянты народ рабіў. Дык ледзь не з польскіх архіваў докі даставаў і ў АГіМ прад'яўляў. З заявамі/тлумачэннямі гістарычных сувязяў і г.д.
Ну дык нават унутры Еўропы адное і тое ж імя можа па-рознаму пісацца. Што ж тады такое інтэрнацыянальнае напісанне?менавіта так
Хаця ў чымсьці я цябе разумею. Я імёны дзецям якраз з падобнай логікі абірала. Каб яны ўніверсальныя, ці што, былі.
То бок Яну, прыкладаім, моцна не пераробіш.) Хаця, калі імя давалі, нават прысніць не магла, што яго як Yana запішуць.))))))
Ух ты...ну тут табе бачней, пэўна ж.) Тут я не моцная зусім.)А калі сур'ёзна, то пры фанетычным прынцыпе губляюцца сувязі. Міжмоўныя і гістарычныя.
Як губляюцца? Транфармуюцца карані тыя ж?
То яны і без фанетычнага прынцыпу трансфармаюцца, хіба не?
Было б цікава на прыкладзе якім паглядзець.)
І зноў пра "Жывую мову" Юрася Бушлякова, каму цікава.
Слухайце і атрымлівайце асалоду.) http://www.svaboda.org/section/living_language/3755.html
Золата Свабоды: Аўдыёкніга Юрася Бушлякова «Жывая мова»
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Радыё Свабода дорыць наведвальнікам сайту аўдыёвэрсію кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова».
«Жывая мова» Юрася Бушлякова — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа.
Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.
У «Золаце Свабоды» сабрана лепшае з эфіраў і сайту Радыё Свабода.
Слухайце і атрымлівайце асалоду.) http://www.svaboda.org/section/living_language/3755.html
Читать полностью: http://reporter.tut.by/reporterallnews/861.htmlМеркаванне. Чаго бракуе беларусам, каб авалодаць сваёй роднай мовай?
Сёння ва ўсім свеце ладзіцца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаго нам усім бракуе, каб ведаць мінімум дзве дзяржаўныя мовы, і чаго бракуе беларусам, каб авалодаць сваёй роднай? Давайце разам узгадаем цікавыя прыклады з гісторыі народаў і асобаў, якія адрадзілі ці адраджаюць сваю родную мову.
Атрымала сёння адказ на зварот наконт надавання тапонімам назваў па-беларуску.... з Мінадукацыі.
))
Такая загадкавая для мяне логіка...ну дый ладна.
Карацей, не ведаю, як пра тапонімы, але наконт сітуацыі з бел. мовай у бел. установах адукацыі я, відаць, цяпер ведаю ўсё.
))) Ну...ці амаль усё.)))
Адказ на 2 аркушы.)))
Так што...звяртайцеся, калі што.)))
Такая загадкавая для мяне логіка...ну дый ладна.
Карацей, не ведаю, як пра тапонімы, але наконт сітуацыі з бел. мовай у бел. установах адукацыі я, відаць, цяпер ведаю ўсё.
Адказ на 2 аркушы.)))
Так што...звяртайцеся, калі што.)))
«Мёртвым не баліць» Быкава выходзіць без цэнзурных правак.
Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=123549
Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=123549
Дзяўчаты. Я з такім пытаннем.
Ці ёсць дзе сайт ці якія дыскі з караоке па-беларуску?
Толькі не з 1-2 бел. народнымі песнямі, а што сур'ёзнейшае?
Каб і НРМ і Вольскі і Джэй Морс і Шалкевіч ну і г.д. там прысутнічалі?
І ўвогуле, а як гэта робіцца такое? Можа б хто-небудзь, хто мае тыя-сія дачыненні ці да музыкаў якіх ці нейкіх іншых спецоў прабіў бы гэтую тэму?
Мне падаецца, гэта магло б быць запатрабавана.
А я ніколі з бел. песнямі ў караоке не сустракалася. А пад настрой ды з кампаніяй пагарланіць люблю.
І таго ж Вольскага ух! бы я паспявала.)))
Што думаеце? Як такое можна арганізаваць? Каго прыцягнуць да такой справы?
Сайцік бы беларускага караоке, накшталт розных расійскіх. :blush1:
Ці ёсць дзе сайт ці якія дыскі з караоке па-беларуску?
Толькі не з 1-2 бел. народнымі песнямі, а што сур'ёзнейшае?
Каб і НРМ і Вольскі і Джэй Морс і Шалкевіч ну і г.д. там прысутнічалі?
І ўвогуле, а як гэта робіцца такое? Можа б хто-небудзь, хто мае тыя-сія дачыненні ці да музыкаў якіх ці нейкіх іншых спецоў прабіў бы гэтую тэму?
Мне падаецца, гэта магло б быць запатрабавана.
А я ніколі з бел. песнямі ў караоке не сустракалася. А пад настрой ды з кампаніяй пагарланіць люблю.
І таго ж Вольскага ух! бы я паспявала.)))
Што думаеце? Як такое можна арганізаваць? Каго прыцягнуць да такой справы?
Сайцік бы беларускага караоке, накшталт розных расійскіх. :blush1:
имя-как-имя
Well-known member
Хадзем паспяваемІ таго ж Вольскага ух! бы я паспявала.)))
имя-как-имя
Well-known member
Билеты в продаже, пока только в офисе "Шабли" (Червякова 6), с начала марта - везде в кассах. Следите за обновлениями тутКвіткі ўжо прадаюцца?
http://news.tut.by/culture/388989.html
Вечная памяць.
Вечная памяць.
имя-как-имя
Well-known member
- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Поделиться: