А от поведения учителя? - Когда тебе на протяжении полутора лет на каждом родительском собрании, а ребенку на каждому уроку долбят: "Учитесь или Вы не поступите в гимназию", "Написал контрольную на 8 - не поступит", "У тебя слишком много замечаний в дневнике и я считаю, что ты не поступишь".... Сложно оставаться спокойным в такой ситуации. Ребенку - тем более.
Я вот с удивлением читаю тут о психологическом комфорте и преимуществе, которое испытывают дети, которые поступают из гимназий. Кому-то оценки подтягивают, кому-то их завышают на экзамене за работу мам на благо школы)), кому-то, наконец, покупают одинаковые ручки для экзамена)))....
maramara, пра нацягнутыя адзнакі пісала я.) Я аддаю перавагу таму, каб глядзець на рэчы цвяроза і сумленна. Хаця вы ж разумееце, што гэта суб'ектыўна? І што аднаму нацягнута, другому яно ж заніжана? )
Паглядзім у 5-м класе ў якіх школах выдатнікі свае 9-10 апраўдаюць, так?
Ну і пра тое, што мне лаяльна і добра, а іншым гэта ж строга і кепска, вышэй пісала.)
Што да НЕкамфорту ў гімназіі. Мне думаецца, сысці ў звычайную школу ніколі не позна, праўда? Хто-небудзь гэта зрабіў?
Дый малодшыя туды ж пойдуць, праўда?
Так што хацелася б хоць сёлета не чытаць рыторыкі пра тое, як цяжка гімназістам і як выдатна вучыцца і без праблем пры жаданні паступаць дзецям збоку. Калі можна, само сабой.)
Мне таксама не вельмі падабаецца гэтая ўстаноўка (на словах большай часткай) на паступленне ад 2-га класа пачынаючы. І гэта мінус, так. Але тое, што я бачу ў сваёй школе апроч гэтага - мяне цешыць. І я ні разу не пашкадавала, што мае дзеці вучацца менавіта ў гэтай пачаткоўцы.
А дзеці ў нас насамрэч моцныя. Надзвычай. І цікаўныя і ахвотныя. Сябруюць. Камунікуюць. Дачку паслухаю - сама здзіўляюся.

Я ў дзяцінстве такіх аднакласнікаў не мела.
Што да мамы з БК...
Я далёкая ад школьнай кухні ўвогуле. Раз людзі кажуць, што такое бывае, я схільная гэтаму верыць і такое дапускаць.
Адзінае, што мне няясна, нашто школе дзеля нейкай мамы з БК падстаўляцца, калі раптам што?
Дзеля хлопчыка з імем Коля - разумею. Дзеля мамы са сталом - неа.
Таму крыху і сумневы ў мяне тут.