Спадарства, а раскажыце мне, клск, пра наступнае. Я бранірую атэль на букінгу, мне пішацца пра бясплатную адмену браніравання (іншае не бранірую звычайна, бо ці мала што, перадумаю, ці яшчэ што), а потым пасля таго, як забраніравала, я бачу на экране наступнае, цытата:
Предоплата
50 процентов от общей стоимости проживания может быть списано в любое время после бронирования.
Стоимость отмены бронирования
до 23 декабря 2015 г. 23:59 [Варшава] : PLN 0
с 24 декабря 2015 г. 0:00 [Варшава] : PLN 189
Раскажыце мне, гэта як адно з адным карэлюе?
Бясплатная адмена да 23.12 і "50 процентов от общей стоимости проживания может быть списано в любое время после бронирования"?
Я ўжо сутыкалася з чымсьці падобным. Улетку ездзілі ў Прыбалтыку, і адзін з забраніраваных атэляў у адзін чароўны дзень узяў і спісаў мне кошт адной ночы з двух. Пры тым, што таксама было напісана пра бясплатную адмену.
Яно і ладна, бо а) я пра гэта ведала, адпаведна, на месцы потым заплаціла толькі за другую ноч
і б) мы ўсё адно паехалі, таму разбірацца, чаму спісалі пры тым, што спісваць былі непавінныя, я ўжо не стала.
А вось цяпер хвалююся, пабачыўшы тое, што працытавала вышэй. Я яшчэ не пэўная на 100%, што паеду, таму і выбіраю варыянты з бясплатнай адменай, а калі возьмуць сёння-заўтра і спішуць? Што потым рабіць?
Хто сутыкаўся з такім, падкажыце, клск, што гэта за фішка такая?