Добры дзень!
Я чакаю другое дзіцятка, першаму год. Загадзя хацелася б падрыхтавацца да магчымых праблем з дзеткамі, розніца ва ўзросце якіх будзе паўтары гадочкі. Можа параіце канкрэтную карысную літаратуру? Бо пасля, адчуваю, не будзе часу чытаць, шукаць парады ў кансультантаў па інтэрнэту. Ды ўвогуле праблемы лепш пазбягаць, чым вырашаць)
і другое пытанне.
Зараз сын капрызуліць часам, я намагаюсь не зрывацца - проста, калі не магу трываць - маўчу, сіжу побач. Ад гэтага яшчэ горай становіцца. Асабліва дасталі канцэрты ўначы (спіць у ложку, прыстаўленым да нашай канапы). Муж гадзіну можа хадзіць супакоіваць - перакладаеш - і зноўку енк. ГВ прыйшлося скончыць месяц таму. Можа яму ўвагі не хапае, што ў год прымушае так нервавацца? Як рэагаваць? Прыклад - сёння селі кушаць, паставіла перад ім талерку, пакуль сабе ежу гатавала. Сын кушаў, корпаўся - падсела да яго, узяла лыжку, не супраціўляўся (увогуле кушае добра, і любіць, калі яго кормяць). У рот патрапіў крыху больш буйны кавалк бульбы, ён выплюнуў гнеўна - і ў крык. Выкінуў лыжку, талерку. Размазаў усё па стале, больш не стаў есці. А ўчора бульбіны такія ж цалкам браў і еў..
Праўда я ад нараджэння зусім не заўсды магу сказаць, з-за чаго бухцёж.. Калі знаходзім прычыну - усё добра, калі не паспеў да гістэрыкі - ужо нічога не дапаможа. А як сабе весьці пад час гістэрык??