К основному содержимому

дзеткі-пагодкі

  • Автор темы Автор темы незарегистрированный
  • Дата начала Дата начала
Н

незарегистрированный

Guest
Добры дзень!
Я чакаю другое дзіцятка, першаму год. Загадзя хацелася б падрыхтавацца да магчымых праблем з дзеткамі, розніца ва ўзросце якіх будзе паўтары гадочкі. Можа параіце канкрэтную карысную літаратуру? Бо пасля, адчуваю, не будзе часу чытаць, шукаць парады ў кансультантаў па інтэрнэту. Ды ўвогуле праблемы лепш пазбягаць, чым вырашаць)

і другое пытанне.
Зараз сын капрызуліць часам, я намагаюсь не зрывацца - проста, калі не магу трываць - маўчу, сіжу побач. Ад гэтага яшчэ горай становіцца. Асабліва дасталі канцэрты ўначы (спіць у ложку, прыстаўленым да нашай канапы). Муж гадзіну можа хадзіць супакоіваць - перакладаеш - і зноўку енк. ГВ прыйшлося скончыць месяц таму. Можа яму ўвагі не хапае, што ў год прымушае так нервавацца? Як рэагаваць? Прыклад - сёння селі кушаць, паставіла перад ім талерку, пакуль сабе ежу гатавала. Сын кушаў, корпаўся - падсела да яго, узяла лыжку, не супраціўляўся (увогуле кушае добра, і любіць, калі яго кормяць). У рот патрапіў крыху больш буйны кавалк бульбы, ён выплюнуў гнеўна - і ў крык. Выкінуў лыжку, талерку. Размазаў усё па стале, больш не стаў есці. А ўчора бульбіны такія ж цалкам браў і еў..
Праўда я ад нараджэння зусім не заўсды магу сказаць, з-за чаго бухцёж.. Калі знаходзім прычыну - усё добра, калі не паспеў да гістэрыкі - ужо нічога не дапаможа. А як сабе весьці пад час гістэрык??
 
Добрый день!
Понимаю ваше разочарование.
Скажу честно, мне настолько сложно воспринимать белорусский язык, да еще такой грамотный как у вас(такое редко слышу), что возникли сложности как ответить, думала написать в личку, но ника до сегодняшего дня не знала.
Извините.
Если вы сможете ответить мне на русском, я буду благодарна.
Про истерики.Ребенок может чувствовать ваше состояние.Если, например, вы нервничаете или просто устали, раздражены он четко улавливает это.Иногда можно принять истерику, как сигнал обратить внимание на себя и свое состояние.
Можно , как вы и делаете,если я все верно поняла, просто быть рядом и помочь пережить этот момент.Не всегда стоит активно утешать и успокаивать, но можно заинтересовывать чем-то необычным, использовать голосовые интонации, смех.
Что касается возможной ревности и переживаний ребенка от рождения брата или сестры, то важно уделять внимания не меньше. чем сейчас, не отталкивать ребенка, когда заняты с младшим, если есть возможность много тактильного контакта, должно быть какое-то индивидуальное время.
По поводу литературы .Книг сейчас очень много и в каждой есть что-то, что полезно и важно.Я поищу то, что вас интересует, позже скину.( хотя, не забывайте, что я в интернете сейчас раз в неделю, до сентября).
Еще раз примите мои извинения.
Успехов.
 
Добрый дзень! Дзякуй за адказ!
наконт мовы: адказваеце, на якой вам зручна. Рускай мовай я валодаю :).
Наконт мовы маіх постаў, калі можна, я б прытрымлівалася той, на якой размаўляю. Бо ў іншым выпадку для мяне гэта будзе крокам назад. Каб Вам не было так складана – пераклады ў прыват буду пісаць).
добра разумею вас, калі на працы трэба не толькі думаць, што адказаць, але яшчэ і намагацца зразумець, чаго ад вас патрабуюць. І ўсё ж..

Калі мама і тата дома адныя (напрыклад, размаўляюць на роднай мове), а выходзяць на вуліцу ці інтэрнэт, і ператвараюцца ў другіх, то таксама не лепшы прыклад для дзетак. Так? Я раблю сабе саступкі (у паліклініке, бо ну яго - і так пытанняў хапае, але і за гэта сорамна).
З пытаннем моўным у нашай краіне цяяяяжка. Калі просяць людзі - перакладаю, тлумачу, перахажу на рускую(ну мала лі, 1 год тут).
Хаця калі ты адукаваны чалавек, то вывучыць мову краіны абавязаны - хаця б на ўзроўні разумення (што ўвогуле не складана).
А то мне сорамна слухаць было, калі па радыё культура была праграма-размова, прысвечаная перакладам твораў Астрыд Лінгрэн на бел мову.Запрошаны былі пасол Швэцыі і нехта з нашага міністэрства культуры. Вядучая задае пытанні на бел, пасол ШВЭЦЫІ!!! адказвае на выдатнай бел мове, а наша цёця з міністэрства КУЛЬТУРЫ па-руску. Ну хаця б нагода сустрэчы была іншая, ці вядучая па-руску размаўляла..:tomato:

Дарэчы, я не ведаю, як правільна пасля будзе адказваць на пытанні дзяцей, а чаму гэты чалавек не разумее беларускі? Знаёмыя, у каго дзеці больш старэйшыя, прайшлі праз гэта. Адказвалі, што дзядзя невук. Не вывучыў у школе. З аднаго пункту погляду, для дзіця добра – яго неяк вышэй ставіш. З другога, я не шаную сродкі, калі свае плюсы паказваеш за кошт прыніжэння другога. Але як правільна адказаць, шчэ не ведаю. Як спыніць дзіцячыя здзекі-пытанні, ведаю. Таксама падказалі. Дзяўчынка знаёмых хутка вывучыла,як на ўсе закідоны ў пясочне адказваць: “Я беларуска, а ты хто?”. Дзеткі бягуць да бацькоў пытацца..

У народаў прынята ганарыцца сабой, захоўваць усё, што засталося ад прадзедаў, паважаць астатніх. У нас з першым праблемы.
Пра палітыку не хочацца размаўляь. Народ мае тое, што заслугоўвае. Адзінае, што я хачу ад сваіх дзяцей - каб яны не былі "масай", якую не цікавіць хто мы і што мы, якой проста прамыць мазгі. Каб маглі адрозніць тое, што па тэлебачанню паказваюць, ад таго, што існуе на сам рэч. Каб бачылі, што існуюць такія вось бацькі, а існуюць таксама добрыя і дрэнныя іншыя. У іх будзе з чаго абіраць. [FONT='Times New Roman','serif']Проста памятаю выпадак, як былі ў паходзе - вандравалі па гістарычных мясцінах. У нейкім гарадочку падышла да нас бабулька старэнькая. Мы ўсе з вялізнымі турыстычнымі заплечнікамі. І бабуля запыталася: “ а гэта там у вас амерыканскія палаткі?”. Мы доўга смяяліся.. Краіна тады рыхтавалася да мясцовых выбараў.. :russian:


 
Вы, хутчэй за ўсё правы, наконт таго, што дзіцё на мой унутраны стан рэагуе. Знешне я стараюся не паказваць, але кожную раніцу чакаю капрызаў. Ну чаго ён са слязьмі ўстае? Супакоім, муж ходзіць з ім, шторы-фіранкі рассоўвае. Я нармальна рэагую на капрызы, калі шчэ бачу з-за чаго яны (стаміўся, не выспаўся, дамой ісці не хоча). А калі на роўным месцы (еў, тыкнуў пальцам – “!піць дай”, я пакаштую ці не гарачае, ён у гістэрыку) – тады яго на падлогу спускаю, сама сажуся побач, а дзіцё шчэ больш крычыць. А я ўнутры злуюся(((. Прычым такое толькі пасля сну бывае.. Ды нагода кожны раз новая. Магчыма таму, што прыйшлося ГВ скончыць паўтары месяцы таму. Раней прачынаўся і да грудзі адразу.
Чытаю, што да нараджэння другога, трэба старэйшага самога засынаць навучыць. Як? Я з ім гадзіну побач магу праляжаць, ён будзе перакладацца туды-сюды, больна ў жывот пінаць выпадкова. (у мяне тады нейкае пачуццё ўзнікае благое – трэба дзіця ў жываце берагчы). Бяру на рукі – засынаем хутчэй.
А так у мяне сынка – сонечка :give heart:. Бегае, усім знаёмым-незнаёмым усьміхаеццаа:) Шчэ б засынаў і прачынаўся без скандалаў, зусім бы клапот не было). Але гэта, відаць, шмат у каго (праглядала вашыя тэмы, бачыла пытанні з капрызамі пры засынанні-прачынанні).

Яшчэ турбуюся, ці не будзе якіх наступстваў, што зарана ад грудзі адвучыла. Шмат чытала, як гэта істотна, як патрэбна для дзіця.. Зараз вінаватай сябе не лічу, але сына шкада.
 
Назад
Сверху