Паважаныя фарумчане. Прапаную ў гэтай тэме дзяліцца інфармацыяй, рэкамендацыямі, парадамі і ўражаннямі ад летнікаў (лагераў) у межах горада: школьных, пры цэнтрах пазакласнай работы, Палацы дзяцей і моладзі і інш.
Думаю, будзе актуальна, бо не ўсе і не ў кожным ўзросце гатовыя сваіх дзяцей у загарадныя летнікі выпраўляць.
Пакуль гатовая падзяліцца інфармацыяй наконт лагера дзённага наведвання пры Мінскім Палацы дзяцей і моладзі. (кантактны тэлефон 233-81-11)
Прымаюцца дзеці 6-14 год. Сёлета будзе тры змены:
1-я - 4.06-27.06
2-я - 2.07-26.07
3-я - 30.07-22.08
Дакладныя кошты яшчэ не вядомыя, у мінулым годзе (для арыентацыі) было, калі не памыляюся, 195 тыс.руб.
Паводле досведу мінулага года (маё дзіця гэты летнік наведвала і засталося вельмі задаволенае, нават на яшчэ адну змену прасілася) кожная змена мае свой тэматычны напрамак: адна са зменаў была прысвечаная старажытнай Грэцыі (каб толькі не схлусіць, бо кепска памятаю), другая - нешта кшталту пошука скарбаў і г.д. ))) Дзецям паказваюць фільмы, водзяць у басейн (праўда, у мінулым годзе басейн толькі на першай змене быў), ладзяцца выставы, конкурсы і інш.)))
Заявы ў Палацы ўжо пачалі прымаць. У каб.№8 буднімі днямі з 9.00 да 18.00, абед 13.00-14.00.
)))
Яшчэ чула калісьці інфармацыю пра так званы выяздны летнік дзённага наведвання "Альтэрнатыўнае лета". Там сутнасць такая, што дзяцей раніцаю забіраюць аўтобусам з пэўнага месца горада і вязуць на цэлы дзень у в.Тарасава, дзе дзеці гуляюць, ядуць, з імі займаюцца і г.д. А потым увечары прывозяць ізноў і горад, дзе іх забіраюць бацькі.
Праўда, гэтая інфармацыя 2-хгадовай даўнасці. Мы тады так і не патрапілі туды (вырашылі, што і садочак у апошняе няшкольнае лета зойдзе ), але сама ідэя мне спадабалася. У мяне нават кантактныя тэлефоны захаваліся...
Можа хтосьці што-небудзь падобнае наведваў? І падзеліцца ўражаннямі?