гурток для цяжарных

lizzy

New member
Прывітанне! Зараз мы чакаем другое дзіцятка. І вельмі хацелася б стварыць кампанію цяжарных, якія рыхтуюцца да новага жыцця і асэнсавана падыходзяць да такой падзеі, як роды, для рэгулярных сустрэч, дзе можна было б дзяліцца сваім вопытам і даведвацца пра штосьці новае. Акунуцца, так сказаць, у цяжарную ауру :) Таму запрашаю зацікаўленых да сябе на гурток для цяжарных. Да сябе, таму што планую праводзіць сустрэчы раз на тыдзень у нас - у прыватным доме, што ў слуцкім напрамку 20 км ад Менску. Пажадана па суботах удзень, тады я змагу забіраць 4ох дзяўчат на машыне.

Прапаную наступныя тэмы да абмеркавання:
1. Фізіялогія цяжарнасці
2. Псіхалагічная падрыхтоўка да родаў
3. Фізічная падрыхтоўка да родаў
4. Роды: натуральны падыход, праца ў родах
5. Пасляродавы перыяд: догляд за сабой і нованароджанным
6. Грудное выкормліванне
7. Слінгі + майстар-клас па пашыву і нашэнню
8. Прышчэпкі
9. Любыя іншыя тэмы

Па жаданню ўдзельніц можна запрасіць на гурток спецыялістаў па некаторых тэмах (кансультанта па ГВ, акушэрку, педыятара, інструктара па ёзе для цяжарных)

Зусім нядаўна я праслухала онлайн-курс акушэркі Дар'і Стральцовай для цяжарных, магу падзяліцца аўдыёматэрыяламі :) Увогуле ёсць шмат ідэй, як зрабіць сустрэчы цікавымі - гарбаткі папіць на на свежым паветры на тэрасе, пазаймацца карыснымі практыкаваннямі на траўцы ў садзе, папрактыкаваць метады рэлаксацыі пад музыку і са свечкамі... вось неяк так. Карацей, далучайцеся!

Распачаць заняткі можна адразу, як назбіраецца 4 жадаючых.
Для тых, хто зацікавіўся, мой тэл (029) 878 33 68
Ці пішыце на скрыню schaeferliza@gmail.com

Ліза.

ps. можна заняткі праводзіць і па-расейску, калі так зручней будзе большасці
 

Atex

Active member
Здоровское предложение!
А не беременна, но многие темы и мне интересны. Например прививочная, по ГВ.
а может расширить встречи не только для беременных? ;)
К тому же осталось вам быть Б не так уж и много времени, два месяца ой как быстро полетят.
У меня чудесный инструктор по йоге, так вот могу поделиться методами релаксации и еще мини-цигунами утренними для улучшения энегообмена, мне они при Б и в родах очень помогали.
 

Mirr

миру-мир
lizzy, какая замечательная идея!Жаль, никто меня надолго не отпустит).
Но вы бы в темках беременных это объявление повесили, в родах дома и т.д. А то сюда в корень редко кто заглядывает, я вот случайно увидела.
 

lizzy

New member
Kiota, ага, атрымала ліст))
супер! хутка будзем збірацца. толькі я сёння на адпачынак з'язджаю на 2 тыдні))) думаю, можна будзе пачаць адразу, як вярнуся, пасля 19га чэрвеня. у нас ужо ёсць 3 чалавекі. Можа за гэты час яшчэ хто далучыцца. І што супер - адзін чалавек на машыне)) я пакуль яшчэ абдумаю першую сустрэчу, а 19га адразу напішу, што і як. Ок?

Mirr, рада, што ідэя падабаецца))
прабачце, а чаму не адпусцяць?? гэта ж можа раз на тыдзень пару гадзінак. Мы можам абмяркоўваць зручны для ўсіх удзельнікаў час))

Atex, калі вам цікавыя асобныя тэмы, то можаце менавіта на тыя сустрэчы далучыцца да нас. Я магу папярэдне тут вывешваць дні-час і тэмы сустрэч. вось такая прапанова. лішняга вопыту не будзе дакладна)) таму рада буду вас бачыць
 
Последнее редактирование:

lizzy

New member
прывітанне ўсім!
калі можа хто яшчэ надумаў наведваць гурток, то прапаную пачаць з наступнага тыдня. мы якраз тут з адпачынку вярнуліся)) толькі дашліце мне ўсе жадаючыя свае імэйлы, праз якія звязвацца з вамі лягчэй, тады я разашлю папярэднія анкеткі і некаторую інфармацыю арганізацыйную, згода? а абмеркаванні можна адкрыта тут пісаць думаю, калі не супраць ніхто))
паўтару свой імэйл
schaeferliza@gmail.com
чакаю лістоў і першай сустрэчы.
і добрага настрою ўсім!! ))
 

lizzy

New member
сёння сустракаемся, знаёмімся, размаўляем пра цяжарнасць, п'ем гарбатку з малінавых лісточкаў))) так што калі хто хоча далучыцца - калі ласка. у мяне ў машыне будзе пару месцаў вольных (першы раз я забяру і адвязу потым у горад). мой тэл мтс 029 878 33 68

Ліза
 

lizzy

New member
Атрымалася сустрэцца толькі ўчора
мо і добра, бо нам пашэнціла з надвор'ем - зусім неспякотна і вельмі легкае паветра было. Таму мы спакойненька пасядзелі на тэрасе, перазнаёміліся (пакуль нас 4ра), амаль усе салідарна са мной размаўлялі па-беларуску. дзяўчаты прывезлі рознай смакаты, паелі маліны-чарніц-суніц, папілі гарбаткі з малінавых лісточкаў і кампоцік... карацей, сустрэча атрымалася вельмі цёплай і прыемнай! Планавалі 1,5 - 2 гадзіны, а засядзеліся на ўсе 3 Мой Міраслаў увесь гэты час прадрых :) адна дзяўчына была са старэйшай дачкой, якая гулялася і ,напэўна ж, чакала, калі той прачнецца :) Абмяркоўвалі мы тэму цяжарнасці. Атрымалася крыху сумбурна ў першы раз, але ў цэлым вельмі пазітыўна. Народ адэкватны і талерантны, гатовы ўспрымаць розныя кропкі гледжання, што не можа не радаваць :)
Наступным разам будзем збірацца, пэўна, ізноў у нядзелю а 3яй. Тэма - псіхалагічная падрыхтоўка да родаў: праца са стрэсамі і крыўдамі, адносіны з бацькамі і мужам, закранем практыкі дыхання і расслаблення.
А праз 2 тыдні - абмяркоўваем фізічную падрыхтоўку да родаў вельмі дасканальна. Хутчэй за ўсё, запросім інструктара па ёзе для цяжарных, якая распавядзе шмат цікавага і правядзе кароценькі занятак на траўцы ў садзе (калі надвор'е дазволіць)
Так што, каму цікава, далучайцеся! Кампанія ў нас цікавая! Адна дзяўчына на 9 тыдні цяжарнасці зараз, так што можна на любым тэрміне пачынаць
Можна мне на мыла schaeferliza@gmail.com ці на тэл 029 878 33 68
Ліза
 

lizzy

New member
Калі тут яшчэ з'явіліся цяжарныя, жадаючыя далучыцца, то працягваю посціць інфармацыю пра нашыя сустрэчы.
Наступным разам сустракаемся ў нядзелю, час яшчэ дакладна не вызначаны, але хутчэй за ўсё ўвечары, каб камфотрней, бо занадта спякотны тыдзень і выходныя абяцаюць. Да нас прыедзе вельмі прыемная жанчына, інструктар па ёзе для цяжарных, якая правядзе тэарытычна-практычны занятак: распавядзе пра фізічную падрыхтоўку да родаў, як вучыцца слухаць сваё цела і дапамагаць яму, пакажа розныя карысныя практыкаванні для цяжарных і позы ў родах, растлумачыць пра медытацыю і тэхнікі дыхання.
Будзе цікава! Далучайцеся! Адзінае - гэты занятак будзе ПЛАТНЫ!! Па дэталі звяртайцеся да мяне на мыла schaeferliza@gmail.com ці па тэл 029 8783368
І ў дзяўчын ёсць вольныя месцы ў машыне, калі актуальнае пытанне даезду.
 
Сверху