а посоветуйте, реально так уж необходима и оправдана для девочки 120 ширина кровати?
якая плошча пакоя? дзіцё адно ў ім? Як ставіць плануеце? Такія шырокія ложкі лепей галавой да сцяны, іначай і выглядае потым ніяк (заграмазда і ёсць), і пасядзець на ім, прыхіліўшыся да сцяны, не выпадае. Стане галавой да сцяны?
Начарціце ў маштабе, а лепей выстаўце габарыты гіпатэтычнага ложка ў пакоі - і паспрабуйце адчуць маштаб трагедыі перад тым, як купляць.
У мяне дзіцё ў пакоі адно, плошча 14.5м2. Таксама хацела 120. І я ўжо была пагадзілася. Намалявала - і нібыта нават нішто сабе, а калі выставілі габарыты, адразу стала зразумела, што ніякіх 120 быць не можа, бо кашмар.
І яшчэ момант, ложак уздоўж сцяны, і ён жа галавой да сцяны - гэта рознае адчуванне шырыні. Галавой да сцяны - нават 90 выдатна. Бо прастора па баках. Мы на такім варыянце і спыніліся, добра, што шырыня пакоя гэта дазваляе.