пра УРА магчымасць адмовіцца ад абавязковай ежы і харчавацца ссабойкамі.
Ёсць вядомая прыказка пра стакан, які ці напалову пусты ці напалову поўны
і жартаўлівыя спрэчкі наконт таго, які ж ён насамрэч
я ў пэўны момант жыцця для сябе абсалютна ясна зразумела, які ён. Усё залежыць ад таго, якім той стакан быў ДА таго, як стаў напалову. Калі пустым, то ясна, што ён цяпер напалову поўны. І наадварот.
Калі ты вось прам зараз прыйшоў са школы, дзе не мог ці баяўся харчаваца ссабойкамі, а тут раптам набыў такую мегамагчымасць (убачыў неба нарэшце, хай сабе і ў клетачку, ага) - то гэта круцяк, пэўна ж. Але калі энную колькасць год ты чытаў і бачыў, як іншыя і твае дзеці елі калі хацелі, што хацелі і як хацелі, знай сабе грошы на картку закідвай, то магчымасць цяпер есці ссабойкі і зноў узгадаць школьны вайбер з ідэёцкімі адпісваннямі пра жрачку, прысутнасць, куды і калі ты АБАВЯЗАНЫ здаць сваё дзіцё і ў што яго пры гэтым адзець - гэта напалову пусты стакан, уж даруйце.
Тое, што недзе ў афрыцы паміраюць з голаду дзеці, не робіць наша ўласнае жыццё тут і цяпер у РБ лепей, праўда?
вось і з ліцэем і школамі так.
Усё ў параўнанні, так. Відавочна, што ліцэй нават пры ўсіх апошніх зменах і страце на вачах сваіх свабод усё адно найлепшае, што можа прапанаваць наша адукацыя дзецям. Але некаторым старычкам тут шкада, што і гэта найлепшае сапсуецца. І той факт, што ўсё сапсуецца, магчыма, і ў школах таксама, хаця куды ўжо горш, не вельмі цешыць. І рэч не ў тым, што трава была зелянейшая, як у СССР. Аб'ектыўна, ідэалогія і абязалаўка , а месцамі і хлусня накрылі і ліцэй таксама. І вось гэтага шкада.
А так...дзеці там па ранейшаму, выдатныя, большасць настаўнікаў чароўная, узровень , асабліва ў параўнанні, вельмі высокі, і яшчэ там мегасупер-выпускныя. Былі. Спадзяюся, хоць гэта не знікне.
Пытанні, ці варта спрабаваць сюды паступаць і вучыцца - лічу бязглуздымі, прабачце. Калі яны ўзнікаюць - дакладна не варта)