Urtica, прабачце, што лезу з парадамі, але штосьці мне здаецца, што гэта якраз той выпадак, калі варта звярнуцца, напрыклад, да таго ж дырэктара ў фб наўпрост. Ці падысці пагаварыць з загадчыкам кафедры. Бо толькі тамтэйшыя вярхі могуць адказ на ваша пытанне ведаць пэўна, ну ці хаця б адносна пэўна. Простыя ўдзельнікі, нават пераможцы будуць ведаць максімум пра сябе і "таго парня". І нават раптам калі будуць ведаць, гэта не гарантуе нічога на будучыя гады. Дый сітуацыі, калі аліпіяднікаў-пераможцаў болей чым "трэба", мне здаецца, надзвычай рэдкія, адзінкавыя. І калі гэты момант важны, варта дакладна ведаць перспектывы. А іх вам толькі начальства раскажа.