Gracia, калі недалёка, то магу параіць Польшчу. Кракаў ці Уроцлаў.
З
Кракава можна паехаць яшчэ ў Закапаны. Горы, сьнег...што яшчэ трэба пасьля калярова расквечанага старога Кракава, з яго Рынкавай плошчай, Марыяцкім касьцёлам і велічным Вавелем, каб пранікнуцца казачным духам Раства
Ва
Ўроцлаве адчуваецца больш нямецкі (ці чэскі) дух))
А яшчэ там жывуць гномы
Калі вам хочацца проста "вах!", то тытул сталіцы Раства носіць
Страсбург. І магу сказаць, што недарма носіць
Страсбург шыкоўны сам па сабе. У раён "Маленькая Францыя" немагчыма не закахацца. Фахверковыя дамы на каналах... казка братоў Грым - не менш
ммм.....
А на Раство там проста неверагодна. Кожная вуліца ў гістарычным цэнтры убраная па-свойму. На фасадах дамоў паўсюль мядзьведзікі, алені.. Нават парасятак бачылі)))) Адна з вуліц была ўпрыгожана самымі рознымі жырандолямі! (люстрами).
Пра ярмарку можна пісаць бясконца. Сувеніры, блінчыкі з шакаладам, смажаныя каштаны, глінтвеннчык :drinks:, сасіскі, вафлі.... І ўсё гэта расквечана ілюмінацыяй....
У 30 хьвілінах язды на электрычцы месьціцца Кальмар.
Ён маленькі і кампактны. Таму адчуваньне, што ты персанаж казкі, узмацняецца.