"не вер сваім вачам, вер майму сумленню"
Гэты выраз у нас у сям'і колькі сябе памятаю чула. ) Звычайна гучаў у дачыненні да розных расповедаў пра тое, як "я другой такой страны не знаю, где так вольно дышіт человек" (с). Ну там..."ураджай сабралі - абалдзець, вытворчасць расце - неімавернымі тэмпамі, прырост даходаў склаў - афігець колькі адсоткаў" ну і г.д.
Ну, памятаеш? нам заўжды распавядалі, як мы файна жывем і развіваемся ў той час, як астатнія загніваюць. Прычым нам жа распавядалі, але так, як быццам мы тут ні разу не жывем і адваротнага ні разу не бачым.)
Такім чынам, для мяне гэты выраз пра выпадкі, калі тое, пра што мне распавядаюць,ці ў чым жадаюць пераканаць/упэўніць, ніяк не карэлюе з тым, што я бачу на ўласныя вочы.)