Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Берта

В стране чудес....
а я сёння "павесялілася"...... Дачка ў другім класе. Гляджу сшытак па бел. мове. У ім тэкст - Мы вывучаем беларускую мову. Яна вельмі цікавая.....
Не родная, не..... Цікавая!!!!!
Як увогуле мова (любая) можа быць цікавай ці нецікавай? Мілагучнай там, напрыклад, выразнай, лаканічнай.... яшчэ можна зразумець.
Але цікавая мова..... гэта як?
А вось яшчэ сябра мой убачыў у кнігарні Менску


Бачыце! Замежная літаратура! Перакладная!!!!
 

Вложения

  • 377887_4574399328232_2055684791_n.jpg
    377887_4574399328232_2055684791_n.jpg
    19.9 KB · Просмотры: 48

Вишенка

волшебница
Гляджу сшытак па бел. мове. У ім тэкст - Мы вывучаем беларускую мову. Яна вельмі цікавая.....
Ну як? З цікавымі словамі! :))) Мая бабуля-ўкраінка, напрыклад, лічыла, што слова "перапынак" - вельмі цікавае! І смешнае :) А мама, таксама ўкраінка, прыехала ў Беларусь і ў першы дзень убачыла вельмі цікавыя словы ў газеце: "Племянныя трусы" :)))
Дзіця маё:
- Мама, а чаму наш П. не ведае беларускай мовы? А, я здагадалася: яны жылі вельмі бедна, і ён мусіў працаваць замест таго, каб хадзіць у школу!
:)))
 

Берта

В стране чудес....
А мне цікавым падавалася ва ўкраінскай слова " погано". Увогуле гэтае слова я запомніла з радыётрняляцыі. Калі украінскія дэпутаты лаяліся у іхняй радзе, і адзін з іх увесь час паўтараў - усё погано, усё погано....
А мне зараз вельмі да спадобы наша Цыдулка ))))) Вельмі часта ужываю яго, нават не заўжды і да месца )))) Падабаецца слова цыдулка (кароткае пісьмовае паведамленне запісанае на паперы) і ўсё тут...
Вось прачытала - http://www.kp.by/daily/25949/2892707/
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
У CouchSurfing з’явілася суполка для тых, хто гаворыць па-беларуску ці вывучае беларускую.
Першая суполка для тых, хто гаворыць па-беларуску ці вывучае беларускую мову, з’явілася ў самай папулярнай у свеце сацыяльнай сетцы для вандроўнікаў у пачатку верасня. Праз яе можна пазнаёміцца з замежнікам, што вывучае беларускую, а, можа быць, нават і пажыць у ягонай хаце.
http://generation.by/news5642.html
 

k_ja_ra

Well-known member
У цэнтры Мінска, на рагу Першамайскай, Чырвонаармейскай і Ульянаўскай (Ульянаўская, 3/Чырвонаармейская, 14), адчынілася кавярня «Альба-кава» з абслугоўваннем па-беларуску.

http://nn.by/?c=ar&i=80401
 

Вишенка

волшебница
У цэнтры Мінска, на рагу Першамайскай, Чырвонаармейскай і Ульянаўскай (Ульянаўская, 3/Чырвонаармейская, 14), адчынілася кавярня «Альба-кава» з абслугоўваннем па-беларуску.
Яна ўжо даволі даўно адчынілася, праўда, кавярня - гэта гучна сказана. Памяшканне там зусім маленькае. Я звярнула ўвагу, што па-беларуску напісана, але ніводнага разу так і не зайшла....
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, мажліва. ) Я не ў курсе. Гэта ты там побач жывеш...А я ў НН прачытала. :) Трэ схадзіць будзе. Пабачыць тое дзіва. :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху