Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
katia-ka, ой, Каця, а падрабязней? Ёсць нейкія электрычкі, якія праз мяжу з Літвы ў Беларусь ідуць?
Так...куды гэта мне тады? На сайт літоўскай чыгункі? А Гудагай - гэта што?

п.с. на крайняк машынай думаем...але смерць, як мяжы баюся...У сэнсе прастаяць там гадзін эдак 15...

7138 Гудогай - Минск-Пасс. 20:31Гудогай 23:09 Минск-Пасс. 2 ч 38 мин
ежедневно

http://www.rw.by/schedule/suburban/?train_from=гудогай&train_to=минск&train_date=на+все+дни&type=1
 
Тыя, хто візай не заклапочаныя, могуць 16 кастрычніка папіць кавы ў кавярні "Užupio kavinė" у Вільні))) ;)
У 19.00.
 
да? А чаго сумуе, што няма як дабрацца з Вільні?

Мы набывалі квіткі ў першы дзень іх продажу, адразу пасля адкрыцця кас, а Кьяра - гадзінай пазней. Хто ж ведаў, што будзе позна - за дзень да гэтага раніцай цалкам спакойна набылі квіткі да Вільні.
 
katia-ka, з тваёй ( нічога што на ты?) падачы наведала мяне такая вар'яцкая думка: а ці не паехаць 26-га да Вільні, адтуль да Беластоку, 27-га назад да Вільні :).
 
( нічога што на ты?)
самае то))

а ці не паехаць 26-га да Вільні, адтуль да Беластоку, 27-га назад да Вільні .
Трэба даведацца расклад выступленьняў)) Каб ведаць, калі й куды ехаць. Бо там, я так зразумела, ня толькі ў Беластоку, а і ў інўых прыгарадах нешта будзе адбывацца.
 
Последнее редактирование:
К'яра,
можна яшчэ дабрацца машынай, а як будзе вялікая чарга, то кінуць там машыну на стаянцы, а самой прайсці мяжу пешшу. ну а з таго боку на падсадку папрасіцца.
назад -- аўтобусам да мяжы за капейкі, а тады сваёй машынай
 
К'яра,
можна яшчэ дабрацца машынай, а як будзе вялікая чарга, то кінуць там машыну на стаянцы, а самой прайсці мяжу пешшу. ну а з таго боку на падсадку папрасіцца.
назад -- аўтобусам да мяжы за капейкі, а тады сваёй машынай
Ого! Можна пешшу перайсці мяжу? Тады ж можна і страхоўку не набываць аўтамабільную? Так?
 
а самой прайсці мяжу пешшу
дзевы, праўда можна? Муж удакладняў, яму сказалі, што прынамсі ад нас у Літву нельга. Як назад - не ведаю.

назад -- аўтобусам да мяжы за капейкі
Ёсць маршруты менавіта да мяжы?

А колькі ад Кяны да мяжы? А да Гудагая?

Ой, дзяўчаты, досвед хаджэння праз мяжу пешшу са Славакіі і назад у біяграфіі мею. З Беларусі ў Літву і наадварот яшчэ не даводзілася. :)))

Дзякуй за спасылкі - думаю. :)
 
имя-как-имя,
Кьяра,
праўда можна. я так вельмі часта раблю -- бо надта ж чэргі не люблю. а часта проста і на сустрэчы не паспяваю, калі б у чарзе стаяла.
тады сапраўды не патрэбная страхоўка на машыну.
пешшу ісці там недалёка -- не больш за кіламетр, ад шлагбаума да шлагбаума. і праходзіш па-за чаргой. самы вузкі момант -- знайсці, да каго сесці пасля перасячэння мяжы. Я звычайна альбо яшчэ на літоўскай тэрыторыі з кіроўцамі дамаўляюся, альбо ўжо пад шлагбаумам лаўлю. яшчэ, калі паралельна едзе аўтобус, можна да яго папрасіцца.
аўтобуса назад "да мяжы", вядома, няма. Таму трэба падыйсці да любога аўтобуса, што ідуць на Менск ці Ашмяны, і папрасіць падвезці цябе да мяжы. каштаваць будзе ну мо літаў 10. у самым скрайнім-скрайнім выпадку, калі ўсе аштобусы сышлі, можна выклікаць таксоўку. там да мяжы кіламетраў 30, таму не мусіць выйсці аж надта дорага. хаця я так не спрабавала ні разу. мне ўсё ж грошай шкада на таксоўку.

Гудагай і Кяна -- гэта чыгункавыя памежныя пункты. яны не супадаюць з аўтадарожнымі. На дарозе пункты называюцца Каменны Лог і Мядзінінкай. Паміж чыгункай і шашой -- кіламетраў гэдак 30, наўскідку.
 
Последнее редактирование:
А мы схадзілі ў Тэатр лялек на "Марынку-крапіўніцу". Пра Цуда-вуда, якое захапіла ўладу ў краіне і добрых людзей у турму пасадзіла.... Але нашы перамаглі! :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Назад
Сверху