К основному содержимому

Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
katia-ka,давай са мной на депеш мод у Вільню. я квіток набыла ))) усе квіткі па аднаму кошту - 170 літаў.
Эрыксан клевы )) зайздрошчу крыху табе ))).
я вось на вялік дзень не паехала у варшаву, таму што ніхто не паехаў з сябраў. а былі 2 нумары у цэнтры замоўлены, і па 4 квіткі туды-назад набыты.... ех...шкадую. усе пагарэла. у наступны раз буду ведаць да каго звяртацца )))
малайца.
 
katia-ka,давай са мной на депеш мод у Вільню. я квіток набыла ))) усе квіткі па аднаму кошту - 170 літаў.
А калі яны там?
Квіткі там яшчэ ёсьць? Я б задавальненьнем вялікім, але зараз кріток не магу набыць -затык з грашыма :(

у наступны раз буду ведаць да каго звяртацца )))
Абавязкова))))
А мне ўжо хутка пра новую візу трэба думаць. Аж дрыжыкі бяруць.
 
А калі яны там?
Квіткі там яшчэ ёсьць? Я б задавальненьнем вялікім, але зараз кріток не магу набыць -затык з грашыма :(
27 ліпеня. я магу табе набыць, калі што. паеду у Рыгу 8 чэрвеня праз Вільню. (калі яны яшчэ там будуць)
:drinks:
А мне ўжо хутка пра новую візу трэба думаць. Аж дрыжыкі бяруць.
а колькі засталося да заканчэннія гэтай? калі меньш 3 месяцаў, дык ужо спрабуй рэгіцца.
 
а колькі засталося да заканчэннія гэтай? калі меньш 3 месяцаў, дык ужо спрабуй рэгіцца.
да, ўжо хутка будзе можна рэгіцца.
Напішы мне ў прыват, як ты даведалася пра дадатковыя даты на рэгу, а?

файная дата))) Калі зможаш набыць мне квіток -буду вельмі ўдзячная.
 
Напішы мне ў прыват, як ты даведалася пра дадатковыя даты на рэгу, а?
а чаго там у прыват пісаць )) зайшла на форум гэты наш, сямейства, пра візу ў Польшчу, гляжу паведамленне ад адной фарумчаныкі: зараз выкінулі дадатковыя даты. Я на сайт - сабе схапіла, і яшчэ для сяброўкі з сынам. супадзенне ))

файная дата))) Калі зможаш набыць мне квіток -буду вельмі ўдзячная.
замётана ))
 
Дзевы, слухайце, а я нешта пра Івянецкі цукеркавы фэст леташні ўзгадала.
Мяркую, і сёлета будзе ён?
Можа з'ездзім масава? Вялікай кампаніяй? Тым больш, памятаю, argadeni тады нават варыянт з начоўкай прапанавала.
Наеліся б прысмакаў, натанчыліся і натрындзеліся б потым уначы, а?

Я дык вельмі хачу...
 
Вось такая падзея ў Галерэі Ў мае адбыцца. 18.05 з 22.00 да 0.00. Мо каго зацікавіць.

Ноч у кнігарні з Міхалам Анемпадыставым
Пры святле свечак і пледах мы сцішана паразмаўляем з паэтам і мастаком Міхалам Анемпадыставым, ды прадставім шаноўнай публіцы яго новую кнігу “Глыбока на дне філіжанкі”
З музычным удзелам Касі Камоцкай ды паэтычным Ігара Бабкова
Імпрэза праходзіць у межах акцыі “Ноч музеяў” .

Дзевы, слухайце, а я нешта пра Івянецкі цукеркавы фэст леташні ўзгадала.
Мяркую, і сёлета будзе ён?
Можа з'ездзім масава? Вялікай кампаніяй? Тым больш, памятаю, argadeni тады нават варыянт з начоўкай прапанавала.
Наеліся б прысмакаў, натанчыліся і натрындзеліся б потым уначы, а?
Калі даведаешся пра даты, то маякуй. Мы б паехалі, калі там лёгка без машыны дабрацца.

Atex, карацей, калі ў чэрвені-ліпені пачуеш інфу пра даты, маякуй мне, калі ласка. :)
 
Вось такая падзея ў Галерэі Ў мае адбыцца.
Цікава. Падумаю.)


Летась, калі не памыляюся 16 чэрвеня быў. Думаю, тады і сёлета недзе ў такіх жа датах будзе. Ён ціпа ўжо традыцыйным робіцца. Трэ знайсці на сайт Івянца спасылку і глянуць.)

калі там лёгка без машыны дабрацца
Вось тут не скажу...Баюся, без машыны не вельмі туды дабярэшся. Хіба што на хвост каму.
 
Баюся, без машыны не вельмі туды дабярэшся.
То бок гэта не ў самім Івянцу? Бо я думала ,што ва ўсялія такія мястэчкі можна аўтобусам даехаць. Трэба будзе глянуць, карацей кажучы.
 
я б з задавальненнем на фест цукеркавы, калі гэта ў нядзелю ці суботу будзе. і калі не трапіць на нашую вандроўку у Рыгу (8 чэрвеня)
katia-ka, калі што - мы на аўто будзем. хутчэй ўсяго толькі я з малым. так што 2-3 месцы будуць вольнымі - далучайся )))
 
калі не трапіць на нашую вандроўку у Рыгу (8 чэрвеня)
Спадзяюся, што не.
Паглядзела, пакуль няма на сайце інфы пра гэты год.
А вось пра мінулы: http://ivenec.com/news_ivenec/culture/604-cukerkavy-fest-2012.html
http://ivenec.com/news_ivenec/culture/610-cukerkavy-fest-2012-fotaspravazdacha.html - тут фоты.

Ну і ў тэмцы расповеды фарумчан з уражаннямі і фоткамі год таму былі. :)
 
Нясу выдатнае :) Дзе купіць - ня ведаю, нам падарылі, але, як напiсана, можна замовіць на Прасторе.
 
Последнее редактирование:
Coraline, гэта тая самая Дзіцячая замова, якую мы тут не так даўно абмяркоўвалі))) Класная кніжка.
А мы сёньня на Мова ці кава закранулі момант "жывой мовы", ужываньне русізмаў , паланізмаў. Карацей, пагаварылі пра ўсё тое, пра што спрэчка ішла ў суседняй тэмцы пару дзён таму. Як жа нашыя выкладчыкі класна данесьлі думку, што мова, гэта сістэма, якая пастаянна разьвіваецца! Алёна, я ўсё сядзела пра цябе думала.:)
А яшчэ сёньня зайлі з Валікам ў бар галерэі Ў, сустрэлі там Вайцюшкевіча. Шанцуе мне на яго апошнім часам :) Ён абяцаў на Мову ці каву завітаць у хуткім часе(сёньня зайшоў на хьвілінку толькі). Так што варта прыходзіць :)
 
Последнее редактирование:
Igra, так. І так таксама. І, мажліва, нават так лепей, не ведаю.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Назад
Сверху