Про тебя-то я поняла,что ты донести про себя пытаешься,только "про меня" твое не важно,я-то про себя,а я-то не ты
Дык твае пытанні не да мяне былі? Да сябе і ў паветра?
Ок, сорі тады. Улічу на будучыню.)))))))))))))
==
Дзевы, а я ж такі не дагаварыла.

У сэнсе вас так і не пачула на тэму, мне вельмі цікавую і значыць важную, напэўна.
Собсна з чаго пайшло-та?

Я неяк пра сябе і не збіралася насамрэч. Я пра іншае.
Ёсць адчуванне, што грамадскае меркаванне ў лепшым выпадку ігнорыць інтэрнет, а ў горшым адмаўляе яго, як штосьці годнае. Ну для баўлення вольнага часу, прынамсі. І ўжо адназначна ніяк не варта ім жанчыне займацца.

))
Ну вось глядзіце. Калі мадам на шопінг - гэта ясна і зразумела. Калі яна ж на кухні - проста песня! (неяк прачытала жарт кшталту: "дзіўна..чаму да кухні муж мяне не раўнуе, а да компа - наадварот). Хаця гадзіны, праведзеныя на кухні - гэта культ ежы.

Мы харчуемся каб жыць, калі што. а не наадварот.
Зноў жа. У мяне ёсць сяброўка. Калі б ёй не патэлефанаваў - нумар заняты.

Чэл гадзінамі размаўляе па тэлефоне. Не тое, каб асяроддзе ў захапленні, але разуменне ёсць: нудык... жанчына...пагаварыць любіць.
Але як толькі тая ж жанчына (не тая ж, тая комп не церпіць, суседка

) пачынае гаварыць у нэце, асяроддзе ўстае на дыбы: як?! навошта? а як жа рэал?
То бок тэлефон - гэта рэал такі, ага.
Я не галаслоўна. Я транслюю тое, што чую вакол. Ну, прыкладам: ну што ты там абмяркоўваеш? Вазьмі патэлефануй.
Я не вельмі тэму разумею тут...Тэлефон для мяне - гэта дамова аб сустрэчы і высветліць, ці ў парадку дзеці, муж, бацькі. Максімум.
Размовы пра 35-ю знаёмую, якую сустрэла мая сяброўка, быўшы ў краме ў чарзе, мне нецікавыя.
Далей. Ну што там цікавага?! Вазьмі тэлевізар паглядзі.
Зноў жа. Тэлевізар - рэал, ага...
Што не так, я не ўцямлю? Чаму плесці бісер - гэта добра і правільна, пры тым, што чэл месцамі сядзіць з гэтым паўночы, захапіўшыся, а цікавая тэма на форуме - гэта зомбі, жах-жах і падобнае?
Чаму тут падвойныя стандарты?
Я пра гэта хацела...Як вам гэта бачыцца?
Чаму "пакупка - швэдар" правільная па змаўчанні, а "пакупка-комп" ну як не круці не такая нейкая. Вось усё сумневы, што ў ёй добрага? Ну навошта табе? Бяры швэдар і не парся.
Я вось сэнсу бісера не бачу. Але цалкам разумею, што для кагосьці - гэта цікава і важна. Чаму маё права на маю пакупку так цяжка прызнаецца? Нават тымі (мне так пачулася), хто такую ж абірае?
Не можам дазволіць сабе? Усё на меркаванне вакол азіраемся?