Роды дома ў Польшчы

Halina

New member
Як нараджаўся Настась

Выбар месца родаў

Нараджаць мы вырашылі ў Польшчы, у маіх бацькоў. Паехала я туды на 8м месяцы цяжарнасьці. Ніякай вызначанай канцэпцыі родаў у мяне на той момант не было. Ведала, што хачу нарадзіць натуральна, без стымуляцый, з мужам, каб далі пупавінцы адпульсаваць, дзіця аддалі адразу – вядомы набор бальшыні адукаваных цяжарных. А як гэты набор мусіць увасобіцца ў рэальнасьць? – Ну неяк мусіць…

By default пайшлі з мужам у мясцовы раддом (дарэчы, месца, у якім мы знаходзіліся – гэта далёка не сталіца, а невялікі горад на захадзе Польшчы а-ля наш Ваўкавыск, ну толькі з нямецкай архітектурай і гісторыяй). Раддом новвенькі, толькі пасьля рамонту, палаты па 1-4 чалавекі, у палаце душ, прыбіральня http://www.szpital.swidnica.pl/index.php?option=com_content&task=view&id=361&Itemid=92.
З нашымі пытаньнямі ў раддоме на нас глядзелі троху як на іншапланецян:
- А радзільня на да-родавае і пасьля-родавае адзяленьні дзеліцца?
- Не.
- А дзіця адразу аддаюць маме?
- Адразу.
- А дадому хутка адпускаюць?
- На 3ці дзень.
- А гарантыя партнэрскіх родаў есьць?
- Да калі ласка. У нас асобная заля толькі для партнэрскіх родаў, але можна і ў залі агульнай, яна большая. У нас усё адно загруз невялікі – 1 роды на 2 дні.
- А як наконт свабоды цяжарнай у выбары пазіцый падчас схопак і родаў?
- Падчас схопак – усё што хаціце, есьць душ, фітбол. А нараджаць – проше бардзо на стол. Але ў нас вельмі классны стол, новы, вы не перажывайце, там сьпінка рэгулюецца…

Яшчэ засмуціла, што на маё выказваньне, што я хачу натуральныя роды ў адказ было пытаньне: - А які ў Пані балявы парог? (І што, калі парог нізкі – ражаць натуральна мне ня свеціць? – падумала я)

Але персанал весь вельмі ветлівы, усьміхаюцца ўсе. Мы прыйшлі проста з вуліцы – а нам столькі ўвагі, павадзілі па адзяленьні, усё паказалі, пазнаемілі з некаторымі дзяўчынамі з палатаў, нават у родзалю завялі, дзе акурат знаходзілася нядаўна-нарадзіўшая мама. Від у яе быў трошку адкаўбашаны, ляжала пад коўдрай і пад кропельніцай і мне нагадала вялікага кіта, выкінутага на сушу. Па залі бегала усьміхаючаяся медсестра і насіла на руках нованароджаную дзетку, закутаную ў коўдру. Да нас паднесла, паказала, і на стол пад лампы так жвавенька – шась.

Ну і апошняе, пра што мы запыталі - як часта ў іх робяць цэсарку (кесарава). Ня часта, - быў адказ – мы ня лічым, але недзе тром з дзесяці парадзіх. І ўвогуле, у нас вельмі цяжка атрымаць кесарава на жаданьне. І эпідуральную анастэзію ў нас ня робяць, на жаль…

Ну, карацей, раддом выглядаў клясыкай жанру, толькі зь лепшымі варункамі ўтрыманьня. Муж выказаўся быць адказным за адстойваньне нашага сцэнара натуральных родаў у раддоме. Мы нават пазапытвалі па знаёмых, знайшлі парэкамендаваную акушэрку з таго раддому і дамовіліся, каб яна вяла роды.

І пачала я ўяўляць, ну як жа ў мяне пойдуць роды ў гэтым раддоме. Як я не згаджаюся на кропельніцу, а муж не дазваляе мяне рэзаць…
У той жа час, а гэта быў тыдзень 35ты, у размове з Nulka яна парэкамендавала мне пачытаць раздзел форума на www.semeistvo.by пра Роды дома. Залезла, чытаю і пачынаю разумець што я ніфіга не гатовая да родаў! Ну прашла я курсы, ну ведаю пра фазы родаў, дыханьне сабачкай, пупавінку… Але ж гэта – механіка, а філасоўскі роды для мяне засталіся на ўзроўні штампаў з дзяцінства а-ля "Як не пашчасьціла мужчынам, ім трэба ісьці ў войска, як не пашчасьціа жанчынам, ім трэба нараджаць", альбо "Роды – гэта больна і непрыемна, але трэба праз іх прайсьці і пасьля жыць шчасьліва".

Пачыла я чытаць пра роды. За 2 тыдні - 4 кнігі (ад коркі да коркі, як кажуць), каля 50 артыкулаў, каля 450 старонак форуму.
І прышло разуменьне, што роды – гэта шчасьце! Што менавіта жанчыне падаравана быць каналам прыходу новага чалавека ў гэты сьвет, каналам рэалізацыі моцы прыроды. Што для кожнай жанчыны роды – магчымасьць зразумець сябе глыбей, духоўна вырасьці.

А наконт страху болю – то Дзік-Рыд і Одэн, канешне, зрабілі сваё, але канчаткова гэтага таракана ўдалося вывесьці 2 простымі аргумантамі 1) Нават у коме жанчына можа нарадзіць, іншымі словамі, працэс родаў – працэс закладзены ў нас на рэфлекторным узроўні, галоўнае – галавой не перашкаджаць. 2) Боль узмацняецца ад страху болю і паменшаецца, калі слухаеш свае цела і дзіця і расслабляесься (ізноў-такі, галавой не перашкаджаеш). Ну а слухаць свае цела і ўмець расслабіцца – гэта ўжо мая песьня, не здарма ж ёг і вегетарыянка.

Але слухаць цела і расслабляцца, калі я мушу зьбірацца і кудысьці ехаць, адказваць на нейкія пытаньні, мушу шукаць месца, куды б прыткнуцца ў незнаемым памяшканьні, тым болей калі я мушу кагосьці пераконваць пачакаць з кропельніцай… Для мяне асабіста гэта абсалютна не магчыма. Для мяне, каб адчуваць свае цела, свае дзіця і ісьці за гэтым, а яшчэ і расслабіцца ў дадатак, я павінна поўнасьцю скіраваць усю ўвагу ўнутр сябе, усялякія вонкавыя раздражняльнікі, асабліва чужыя людзі, пераезды на машыне, адказы на пытаньні, кантроль дзеянняў дактароў і г.д. поўнасьцю забіраюць усю ўвагу і энергію навонак…Як вядома, наш мозг можа фіксаваць толькі адну думку ў момант часу.

Пачала разглядаць роды дома, як альтэрнатыву. Адчуваю, што гатова, гатова і фізычна і духоўна, але ў галаве тысяча "А што, калі…". А што калі… - у мяне ж рэдкая для пераліваньня група крыві. А што, калі… - яж ніколі яшчэ не нараджала і ня ведаю, што гэта такое. І гэтак далей. Ізноў, чытаю, чытаю, шукаю статыстыку, чытаю расповяды пра роды, (недзе каля 40 расповядаў у суме прачытала). І ўсё болей упэўніваюся, што роды дома – маё. Напічківаю сваю галаву фактамі. Напрыклад, ёсьць такая рэч, як гіпатанічны/атанічны крывацёк маціцы, крывацёк, які ўзьнікае раптоўна і вельмі хутка жанчына губляе шмат крыві, вельмі небясьпечны крывацёк. Сярэдняя верагоднасьць такога крывацёку – 2-2,5%. Але ў групе з высокай рызыкай верагоднасьць значна вышэй за 2-2,5%, а вось у групе з нізкай рызыкай верагоднасьць значна менш за 1%, што параўнальна з верагоднасьцю перынатальнай сьмяротнасьці ў Беларусі.

Званю мужу, кажу – як наконт нараджаць дома? Ен кажа - я ня супраць, падтрымліваю, толькі ёсьць праблема – твае бацькі, якія ніколі не згадзяцца на роды дома (а мы былі менавіта ў іх дома). Вырашылі разабрацца з бацькамі пазьней.

Пачала чытаць, як выглядае сітуацыя з родамі дома ў Польшчы. А сітуацыя з породем домовым у Польшчы мае некалькі адрозных ад Беларусі момантаў:
1. Роды дома ў Польшчы легалізаваныя. Пасля нараджэньня акушерка выпісвае дзіцяці ўсе неабходныя дакуманты для рэгістрацыі ў ЗАГСе. Дакуманты ідэнтычныя з раддомаўскімі
2. Акушерцы, каб атрымаць магчымасьць праводзіць роды дома, трэба, у дадатак да стандартнай акушэрскай адукацыі, прайсьці адмысловыя курсы і здаць іспыт
3. У Польшчы на 40млн. жыхароў каля 100 прыватных акушерак, якія прымаюць роды дома, што часткова сведчыць пра достатковы попыт
4. Каштуюць роды дома ў Польшчы 400 эўра пры сярэднім заробку ў краіне 500 эўра/месяц (па стане на лістапад 2009)

Аказалася, што у радыусе 80км ад нас было 3 акушэркі, якія прымаюць роды дома (цікава, калі ў Беларусі у радыусе 80км ад Ваўкавыска будзе 3 прыватныя акушэркі?). Мы знайшлі кантакты дзьвюх, скантактаваліся з абедзьвюма, выбраді тую, да якой душа больш ляжала. Пані Гражына, каля 50 год, акушэрка са стажам больш 25год, дома роды прымае 3 гады. Аказалася, што мама пані Гражыны – таксама была прыватнай акушэркай і прымала роды дома, бо ў Польшчы да семьдзесят нейкага году роды дома яшчэ былі легальныя.

З акушэркай нібыта ўсё залатвёна, я на 38м тыдні цяжарнасьці, чакаем. З бацькамі вырашылі на канфлікт не ісьці, а проста не казаць. Нібыта хацім ехаць у раддом як мага пазьней, дадому прыедзе акушэрка, якая будзе кантраляваць сітуацыю і суправаджаць у раддом, а пасьля – ой – а мы ўжо і нараджаем, позна ў раддом. Нават торбы ў раддом сабрала.

Роды

Пачалося ўсё 6 лістапада, у мяне было роўна 39 тыдняў. Ляжу на ложку, чытаю, павярнулася на бок – чух, нешта мокрае па нагах цячэ – воды. Адышлі каля 15ай гадзіны ўдзень. Недзе паўшклянкі – максімум шклянка вод выцекла. Пабегла мужу паказваць – ен так узрадваўся! Дае ў рукі міску – На, збірай воды. - Навошта? – Каб паглядзець на колер. – Дык няма колеру, я бачыла. – Ну пазьбірай-пазьбірай.

Пайшла я з гэтай міскай, а сама яшчэ ня веру, няўжо воды, няўжо пачалася вельмі важная падзея ў маім жыцьці?! Настрой такі хутчэй насьцяродана-сканцэнтраваны, чым радасны.

Званю акушэрцы – так і так, яна – цудоўна, уначы – пад раніцу народзіш. Вось, думаю, 7 лістапада народзіцца наша дзетка.
Недзе праз паўгадзіны як адышлі воды, пачаліся нямоцныя кароткія схопкі кожныя 10-12 хвілін. Пры кожнай схопцы – выцякае крыху вод. Я іх спрабую зьбіраць – ніфіга не зьбіраюцца, можа з лыжку іх налавіла, кінула гэтую справу. Запаліла сьвечы, уключыла музыку – шум моцнага горнага струменя вады, села ў позу паўлотаса – канцэнтруюся і расслабляюсь і так добра мне! Муж у іншым пакоі даканчвае працу. А схопачкі ўсё адчувальней і адчувальней і неяк хутка прагрэсуюць – праз гадзіну сталі ісьці па 30сек з інтэрвалам 5-7 хв. Званю акушэрцы, дакладваю, яна кажа, добра, зараз выяжджаю да вас (яна жыве ў 50км ад нас).

А я ўжо сядзець у адной пазіцыі не магу, вырубіла музыку, спрабую прыслухівацца да сябе, шукаць больш зручную пазіцыю, адчываю сябе добра, усьміхаюся. На гадзінніку 18.00 - 2,5 гадзіны ад пачатку схопак, а яны ўжо ідуць па 40сек. кожныя 3-5 хвілін. Вырашыла я пайсьці ў душ. У душы лягчэй, цепла і прыемна, але схопкі ўзмацніліся. Пасядзела ў душы хвілін 10, стала мне не хапаць паветра, выйшла, прыйшла ў пакой. Муж ужо ваўсеўзбраеньні, чакае мяне: акно прыадчыненае, у руках нашатырь. У мяне ёсьць тэндэнцыя да страты прытомнасьці – тады станаўлюсь бледнай і не хапае паветра. Нашатырьчык панюхала – і далей. Муж пазваніў акушэрцы – тая ўжо выехала.

Тут мама прынесла паесьці – яна ж не ў курсе, што воды адышлі і я ўся ў родах. Кажам, ну вось схопачкі невялікія, можа і пачалося. Паела я трохі пурэ з агуркамі саленымі. Усе, не магу - не хачу, хачу працягваць нараджаць.

Тым часам схопкі ўжо ідуць па хвіліне праз 2-3 хвіліны, а ўсяго 4 газдіны ад пачатку прайшло! Я ўжо на падлозе на аднаразовых праклеененых вялікіх пялюхах, сяджу на сагнутых нагах: пяткі разам – калены раздзьвінуты – самая зручная пазіцыя для схопак аказалася. Ужо нешта сабе падвываю, на схопцы ўсьміхаюся, але ўся ў сабе, качаюся на хвалях. Паміж схопак жартуем з мужам: "Вось акушерка прыедзе – а ў мяне 3-5 сантыметраў раскрыцьце".

Прыехала акушэрка. Увайшла, уся такая пазітыўная, сьвеціцца. Глядзіць раскрыцьцё – мы з мужам затаілі дыхаьне – 8-9 см раскрыцьце! Я нават не паверыла, яшчэ толькі 20:30, усяго 5 гадзін прайшло! Ну, думаю, з такімі тэмпамі народзіцца наш сынок не 7га, а 6га. Памерала сэрцабіцьцё малога – 137, усе ідзе добра.

А схопкі ўсё мацней, ужо па 70 секунд з 2-х хвілінным інтервалам. Усьміхацца на схопках ужо цяжкавата, я ўся паглыблена ў працэс. Не хачу, каб нехта дакранаўся да мяне. Перыядычна нюхаю нашатырь. Тут раптам мяне пацягнула на ваніты – пюрэшка з агурчыкам не заставілі сябе чакаць.

І тут пачалася самая складаная фаза - потугі. Чамусьці я думала, што менавіта схопкі будуць для мяне больш праблемнымі і больш увагі ў падрыхтоўцы аддала менавіта схопкам і адыходу плацэнты. А потугі… Ну таз жа гінікоінды, амаль круглы, вываратнасьць суставаў вельмі добрая – вытужу на 1,2,3. Таз-та тазам, дзетка яго прайшла легка, але ж гэта пачатак, а не канец! Будзе над чым папрацаваьц перад наступнымі родамі.

Карацей, моцныя схопкі пераходзяць у "потугі", хаця я б гэта назвала ціскамі. У мяне было ўражаньне, што мяне разрывае ўсё унутры, і зараз уся дупа, прабачце, вывернецца навонкі. Спрабую падпіхваць дыяфрагмай – эфэкта не адчуваю, спрабую адчуць, дзе там мая дзетка- нічога не адчуваю, толькі хвалі, якія зацісківаюць усю ніжнюю частку ў ціскі.

У гэты час мая маці нарэшце зразумела, што мы нараджаем дома – у яе гістэрыка: - Як дома? Едзьце хутчэй у раддом! (я, дзякуй богу, гэтага нічога не ведала і не чула, муж, заінька, усё ўзяў на сябе, пазьней распавёў). Тут ужо і акушэрка пайшла разьбірацца з мамай. Паразмаўляла – мама ў сьлёзы, але што рабіць, зьмірылася. Перажывала вельмі, але не перашкаджала.

А мае потугі ўсё працягваюцца, я на іх ужо крычу-рычу, не хачу, каб чапалі. Акушэрка з мужам прытаіліся, не перашкаджаюць. Я ўжо гадзіну ў потугах, а эфэкту не адчуваю. Акушэрка кажа, усё добра, ужо галовачку глыбей унутры бачна, мужу паказвае. А мяне гэта не суцяшае, ну не адчуваю я прагрэсу і ўсё, толькі думка ў галаве "Гэта ніколі не скончыцца". Акушэрка мерае сэрцабіцьцё дзеткі – усё ок. А я ўжо не магу болей, адпусьціла ўсё, на ложак навалілася тулавам і вішу. Акушэрка кажа – галовачка ўжо паказалася, памацай, ужо няшмат засталося. Я памацала – нейкі мокранькі-валасаценькі піражок, а не галоўка. Ніякіх асаблівых эмоцыяў гэта мне не дадала, бо мяне працягвае ціснуць і разрываць…

Тут акушэрка папрасіла мяне сесьці на кортачкі, а мужа - са сьпіны падтрымаць мяне пад рукі. Мне ня вельмі гэтая пазіцыя, але акушэрка кажа "Патрывай, так лепей будзе, ужо зусім крышку засталося". Тут потуга, акушэрка кажа тужся – я тужусь, а адчуваньні, што ўжо разарвалася ўся поўнасьцю, так пячэ і разрывае ўсё. Акушэрка рукамі дапамагае, падцягвае і расцягвае дзе трэба. Наступная потуга, мне ўжо ўсё адно "рвуся-ня рвуся", што заўгодна, піхаааааю. І, О божа!, галовачка нарадзілася, акушэрка так хуценька паварочвае і чух – плечыкі і ножкі – уся дзетка за адну потугу з дапамогай акушэркі выскачыла. І імгненна плач, такі мілагучны! Было уражаньне, што ён пачаў плакаць яшчэ ў палёце.

Мне дзетку на жывот прыклалі, ён такі смешненьні, малюпасенькі, мокранькі, галовачка нейкая востранькая. Трымаю і не магу паверыць – што вось наш сынок, што ўсё, нарадзіўся, што ўсё, ужо з намі наша шчасьце! На гадзінніку 23.15 – 8 гадзін нараджала, з якіх 1,5 гадзіны была ў потугах! Праз 10 хвілін зажалі пупавінку і муж яе ўрачыста перарэзаў. Крыху раней перарэзалі, каб пасьпець кроў з пупавінкі ўзяць на аналіз групы і рэзуса крыві малога (ў мяне рэзус адмоўны, а ў мужа – станоўчы, трэба было ведаць, ці трэба калоць мне імунаглабулін).

Плацэнта адышла хвілін праз 15 пасьля нараджэньня малога. Акушэрка яе праглядзела ўважліва, пасьля ў пакет і ў лядоўню. Я крыху парвалася, 1-2 сантыметра недзе. У Польшчы пры родах дома такія разрывы не зашываюць – зрастаюцца самі (так, падцьверджваю, абсалютна сам зрастаецца, бяз шуму і пылу).

Тут і бабуля і дзед новасьпечаныя прыбеглі, паглядзелі – такія шчасьлівыя! Мне дапамаглі легчы ў ложак з малым і наш сынулька пачаў сасаць сісю, хвілін 30 адну і недзе столькі ж іншую, нават пасьпеў пакакаць ў працэсе. Пасьля зважылі-зьмерылі малога – 3150г, 53см. Праз гадзінку да нас далучыўся шчасьівы тата.

Першыя дзьве ночы я спаць нармальна ўвогуле не магла, усё глядзела на малога, гладзіла, цалавала, сьпявала. А ён, такі кабашунька, спіць
smile.gif
. На трэці дзень прыехала акушэрка, паставіла мне ўкол імунаглабуліна (як аказалася, рэзус крыві малы ўзяў татаў, станоўчы). Паглядзела мяне, зважыла малога – усё добра. Пазьней яна яшчэ прыяжджала на 5ты дзень на адгяд. Вялікі дзякуй ён за прафесійнасьць, падтрымку і асабісты падыход! Дзякуй каханаму мужу за ўсё! Дома гатовая нараджаць ізноў і ізноў!

Вось так пачалося нашае шчасьце з нашым Настасікам
smile.gif
.

Рэсурсы, якія мне дапамаглі падрыхтавацца да родаў:

Кнігі (гэтыя і інш. кнігі можна бяспатна скачаць на www.koob.ru)
1. Мішэль Одэн "Адроджаныя роды"
2. Дзік Рыд "Роды бяз страху"
3. Уільям і Марта Сірз "Рыхтуемся да родаў"
4. Сьвятлана Бондарь "Нараджэньне ў прасторы любві"

Артыкулы (з тых, што памятаю)
Падборка артыкулаў пра роды дома http://posobie.info/forum/viewtopic.php?t=404&postdays=0&postorder=asc&start=0

Форум www.semeistvo.by
Роды дома – http://semeistvo.by/forum/showthread.php?t=7742&highlight=%F0%EE%E4%FB+%E4%EE%EC%E0
Роды дома 1 – http://semeistvo.by/forum/showthread.php?t=17106&highlight=%F0%EE%E4%FB+%E4%EE%EC%E0
Роды дома 2 – http://semeistvo.by/forum/showthread.php?t=37446&highlight=%F0%EE%E4%FB+%E4%EE%EC%E0
Роды дома 3 – http://semeistvo.by/forum/showthread.php?t=56720&highlight=%F0%EE%E4%FB+%E4%EE%EC%E0

Музыка (гэтую і інш. музыку можна бясплатна скачаць на http://www.yugzone.ru/brainmusic/download_mp3/index.htm)
1. Гукі струменяў вады – горны паток, рака, ручай, навальніца (у родах)
2. Музыка для мамы і дзіцяткі (у цяжарнасьці)
3. Гішпанская гітара Gino D'Auri (у цяжарнасьці)

Інтернэт рэсурсы пра роды дома ў Польшчы
1. http://www.rodzicpoludzku.pl/Porod-w-domu/
2. http://www.dobrzeurodzeni.pl/
3. http://forum.gazeta.pl/forum/f,45447,porod_domowy.html

Спадзяюся, камусьці дапаможа і расповед і спасылкі.
Удалых родаў!
 
Последнее редактирование:

Nulka

Member
Halina,
яшчэ раз перачытала -- оооой, як я рада, што і я трошкі паспрыяла :))
толькі я тут Nulka, а не Alina, як на Дзетках.
 

Nut

Осторожно: добрая собака!
Здорово. Помню вас с курсов. Рада очень за вас.
 

zvezda1976

New member
Все классно описали, жизненно. Удачи Вам и Вашему малышу!
 

Halina

New member
Дзяўчаты, вялікі ўсім дзякуй за віншаваньні і добрыя словы!!
А я павесіла расповед, не чакала асабліва водгукаў і больш за 200 праглядаў за некалькі дзен. Спадзяюся, камусьці ў дапамогу ;).
 
Halina, как красиво по-беларусски, я все (ну.. почти все:)))) поняла! Поздравляю вас с рождением, любви и счастья!
 

Dority

Слингоконсультант:)
Супер! Аж прослезилась от эмоций в конце! Спасибо за чудесный рассказ!
 

katty7588

New member
Просто потрясающий рассказ!!! Я очень боюсь родов и когда читаю такие замечательные позитивные вещи - страх уходит сам собой!!!
Спасибо Вам за чудесные эмоции!!! :)
 

brjukva

и все таки верю в Добро..
Halina,
спасибо за Ваш рассказ.
А скажите про разрыв- Вас не зашивали, а сидеть с ним можно было или нет?
 

bigeye

Трайбл Дива
brjukva, Оля, тут Галина не появляется. На Дзетках посмотри и спроси ее:)
 

natulja

мама двух счастий
Добрый день,
замечательное повествование! Жаль, что беларуский язык так мало слышу и вижу...
Девочки, а Настась это как на русском??
Растите всем на радость!
А по поводу родов дома - я б никогда не отважилась.

Nut, не менее интересные имена у деток)) а как их сокращенно зовете?
 

Nereida

New member
такой чуесный рассказ. я аж прослезилась. и снова и снова рожать это чудесно!
 

Dashaka

New member
просто чудесный рассказ. всегда не понимала как можно дома рожать, как не страшно за ребенка... но прочитав ваш рассказ аж самой захотелось дома родить
 
Сверху