Шенгенская виза - 3

k_ja_ra

Well-known member
Пачатак тут і тут.

===============

Добры дзень. Патрэбны лікбез.
Маем адкрытыя візы да 11.07.2019. Гэта значыць, што да гэтай даты можна спакойна выязджаць, галоўнае - не пазней 11.07 вярнуцца?
У аднаго дзіцяці віза заканчваецца раней. Што рабіць? Я асобна дзецям, апроч як пад арганізаваную школьную паездку, дзе візамі збольшага займаліся арганізатары, візы не рабіла. Які алгарытм? Нашы візы літоўскія. Ісці туды ж і прасіць што? Візу да заканчэння тэрмінаў бацькоўскіх віз? Ці можна прасіць і год і два?
Дзякуй.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, калі не плануеш рабіць новую візу ўстык, то так, не пазьней за 11.07 трэба вярнуцца.

Калі дачцэ будзеш рабіць зараз, то, думаю, дадуць да 11.07. Наколькі раней сканчаецца віза?

Што там з пашпартам у гэтай дачкі і яго тэрмінам дзеяньня?
 

Parole

Well-known member
Які алгарытм? Нашы візы літоўскія. Ісці туды ж і прасіць што? Візу да заканчэння тэрмінаў бацькоўскіх віз? Ці можна прасіць і год і два?
Все зависит от цели. Под какую поездку хотите делать визу дочке?

ну и да, в любом случае скорее всего в литовском дадут визу до окончания визы родителей
 

k_ja_ra

Well-known member
Людзі, віза ў Іспанію каштуе 95 еўра?
Гэта што такое?
Я штосьці прапусціла?

Все зависит от цели. Под какую поездку хотите делать визу дочке?
Разглядаем Іспанію для адпачынку. У траіх візы ёсць. У адной скончылася (скончыцца праз месяц, дакладней), бо рабілася асобна ад нас пад школьную паездку.
Вось і што рабіць?
Іспанцы, мне пішуць, не адкроюць, раз у бацькоў літоўская віза. Ісці да літоўцаў? Сачыняць, што едзем да іх ці якая там працэдура? Куды мне з гэтым па матчастку? На сайт візавага цэнтра?
Ці можна без сачыненняў проста прасіць візу да канца дзеяння бацькоўскай?
Ну і кепска, што з літоўскай візай яна паляціць у Іспанію. Сапсуе візавую гсторыю. Але што рабіць?
 

Magda

Well-known member
k_ja_ra, сделать сейчас литовскую с марта, и съездить в Друскининкай на майские. Там же пять дней выходных. Либо же в Палангу.
И все красиво. И с визовой историй и со всем.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, калі пойдзеш да літоўцаў, то анкету запаўняеш так, быццам едзеш уЛітву.

Magda, плюсую. Друскінінкай на майскія - выдатны варыянт!
 

k_ja_ra

Well-known member
Дзяўчаты, слухайце, а ёсць рызыкі, што малой візу не адкрыюць? Ці яны мінімальныя?
Я проста думаю, можна браніраваць тур без яе візы ці лепей не трэба?
Я была перакананая, што турфірма, калі што, малой зробіць. А тут такі аблом.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
можна браніраваць тур без яе візы ці лепей не трэба?
Я з іспанскім вц спраў ня мела, але я ўпэўнена, што пры пакупке тура візу пад даты тура адкрыюць. Гэта ж як раз той выпалак - едзеш у Іспанію - адкрываеш іспанскую візу.
Ты непасрэдна ў вц кансультавалася, ці ў турфірме?

А калі гаварыць пра літоўцаў, то чаму не адкрыюць, калі ўсе докі ёсьць?
 

k_ja_ra

Well-known member
В смысле не откроют. Типа вообще не откроют?
Турагент напісала мне наступнае: "детям до 18 лет визу можно открыть только под визу родителей. у вас какая?"
То бок калі б мы адкрывалі ўсе разам - то і пытанняў няма. А паколькі ў бацькоў візы ёсць, і візы іншай краіны, то якім чынам Іспанія адкрые візу?
Я спытала, ок, а як адкрываюць пад школьныя паездкі?
Яна сказала, што арганізаваныя дзіцячыя паездкі - гэта іншае, і там бацькоўскія візы ні пры чым.
У візавым цэнтры Іспаніі я пакуль нічога не ўдакладняла, але напісанае вышэй падаецца лагічным. Плюс мне агучылі суму 95 еўра і энную колькасць докаў, якія патрабуюцца для Іспаніі. Плюс докі на Маскву і іншы галаўны боль. Адчуваю. што ўжо і сама іспанскай візы дзіцяці не вельмі хачу.

А калі гаварыць пра літоўцаў, то чаму не адкрыюць, калі ўсе докі ёсьць?
тэарэтычна - так. Але ж па законе подласці чаго толькі не бывае...

п.с. літоўская віза пакуль яшчэ 60 еўра каштуе? А то я ўжо губляюся.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
k_ja_ra, мне адказ турагента лагічным не падаецца. Ну вось, напрыклад, у чалавека, тэарэтычна, можа быць дзелавая віза амбасады той краіны, куды яго камандыравалі ад працы. І што будуць рабіць яго дзеці, калі ім прыспічыць з'ездзіць у тую ж Іспанію?
Па візавых пытаньнях трэба кансультавацца ў амбасадзе ці на крайняк вц. Турагент можа быць некампетэнтным.

А што докі едуць у Маскву, дык гэта не твой боль. А тых, хто іх туды адпраўляе.
 

Magda

Well-known member
мне кажется, в таких условиях испания откроет ребенку визу, но ровно под даты поездки.
 

k_ja_ra

Well-known member
Іншымі словамі, калі раптам Літва выкіне ферцель і пры нашай ім адданасці :) малой візу не адкрые, на крайні выпадак маюць застацца іспанцы. Значыць, можна тур браніраваць усё ж.)
 

ирка

Active member
Плюс мне агучылі суму 95 еўра і энную колькасць докаў, якія патрабуюцца для Іспаніі. Плюс докі на Маскву і іншы галаўны боль. Адчуваю. што ўжо і сама іспанскай візы дзіцяці не вельмі хачу.
мы в том году отдыхали в Испании, мы с младшей дочкой открывали испанские визы. Открывали в латвийском посольстве и точно дешевле 95 евро, дочке бесплатно ( но ей было 3,5). Сделали быстро.
 

Parole

Well-known member
Турагент напісала мне наступнае: "детям до 18 лет визу можно открыть только под визу родителей. у вас какая?"
Ну вот странно, я помню как то открывала дочери визу у испанцев (правда тогда еще не было испанского ВЦ) под поездку (были билеты и бронь гостиницы), но при этом у родителей (у меня) была годовая литовская. Ее и показывала, когда объясняла что у меня литовская а мы летим в Испанию поэтому и ребенку делаю испанскую визу. Так и открыли испанцы под даты которые просила. Но это давно было, годовую как то тогда и в голову не пришло просить у них.
Т.е. в ситуации когда Вы никого не обманываете и делаете все по правилам то почему бы им отказывать в визе...
Другое дело что действительно скорее всего испанцы могут дать под дату поездки. А у литовцев есть шанс получить до вашей даты окончания виз.
 
Сверху