kolesnikova, пашукайце на shop.by "Деми". Гэта камплект расійскай мэблі парта+крэсла, добра рэгулюецца па вышыні і нахілы. Я прыгледзела такі камплект для свайго малога на дзіцячай выставе ўзімку (але мы пакуль яго не набывалі), прадаўцы казалі, што за такой партай нават 11-класнік зможа спакойна сядзець. Каштуе дзесьці 660-690 тыс. Неаднойчы бачыла гэты камплект у "Бусліку" на вул. Бяды.
Ёсць яшчэ другі варыянт стала з рэгуліроўкамі - нямецкая мэбля "Moll". Таксама бачыла гэтую мэблю на дзіцячай выставе,, вельмі спадабалася. Але кошт касмічны - парта 900 еўра, крэсла 400 еўра. :shok: