йолу-пуки, лячы жывоцік! Усё будзе добра!
MyFlower, з выпіскай!
А яшчэ мяне і ўсіх сённяшніх з новым тыднем! У мяне ўжо 37, нават ня верыцца. Сёння двойчы КТГ рабіла, сярэдняе 120-125, акушэрка сказала, што падобна на тое, што дзіця на сьвет рыхтуецца, аднак жа рана яшчэ, сама я не гатова зусім. Нічога не папрана і не папрасавана, пра пакеты маўчу. Перад вялікаднем муж яшчэ ў Варшаву зганяць плануе, сказаў пацярпець, пакуль вернецца)))
Але я ня веру ў такія прыкметы, як КТГ і апушчаны жывот. Мне ж нават шыйку яшчэ ня мерылі.
А яшчэ гемаглабін апусціўся да 100, хоць я п'ю жалеза НСП. Тут мяса і пячонку трэба для павышэння гемаглабіна, а вось для эластычнасьці тканінаў наадварот лепш устрымацца... Ну і я прасаніравацца перад родамі ад малочніцы хачу нечым бранебойным, каб дакладна малышку не заразіць.
Дарэчы, пакуль я сёння на КТГ валялася, нашу машыну эвакуявалі на штраф-стаянку!! Дык мя паўдні пасьля езьдзілі вызвалялі яе адтуль. -545 тысяч з сямейнага бюджэту(((