Musa982, по вопросу усыновления, вы можете обратиться в РОНО района, в котором вы прописаны.
Отделы управления образования
Заводской район
г.Минск, пр.Партизанский, 83 Тел. 296-51-36
Ленинский район
г.Минск, ул.Маяковского, 83 каб.501
Тел. 221-84-15
Московский район
г.Минск, ул.Алибегова, 19 каб.212
Тел. 270-86-86
Октябрьский район
г.Минск, ул.Чкалова, 6 каб.513 (приемная)
Тел. 213-28-15
Партизанский район
г.Минск, ул.Бумажкова, 37 каб.210
Тел. 236-95-52
Первомайский район
г.Минск, пер.К.Чорного, 7 каб.1
Тел. 266-87-26
Советский район
г.Минск, ул.Я.Коласа, 13а каб.11
Тел.268-47-83
Фрунзенский район
г.Минск, ул.Кальварийская, 39 каб.401
Тел.254-42-11
Центральный район
г.Минск, ул.Богдановича, 6 каб.12
Тел. 239-12-77
позвоните по телефонам - вам скажут, куда идти и что делать дальше
телефоны можете также уточнить по справке 009
Кроме того, на этом же сайте есть статья, посвященная этому вопросу.
Процедура усыновления
Нарматыўна-прававыя дакуманты, якія рэгулююць працэдуру ўсынаўленьня.
У першую чаргу, працэдура ўсынаўленьня дзяцей на тэрыторыі Беларусі рэгламентуецца Кодэксам аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу 1 верасня 1999 года, дзе гэтаму пытаньню прысьвечаныя глава 13 і 14 - “Выяўленьне і ўладкаваньне дзяцей, якія засталіся без папячэньня бацькоў. Усынаўленьне (ўдачарэньне)” і “Апека і папячэньне”.
Парадак вядзення ўліку дзяцей і патэнцыйных бацькоў органамі апекі і папячэння і Нацыянальным цэнтрам ўсынаўленьня Міністэрства адукацыі РБ, а таксама шэраг іншых пытаньняў, датычных усынаўленьня і не рэгламентаваных дэталёва ў КаШС, замацаваны ў Інструкцыі пра парадак перадачы дзяцей на ўсынаўленьне (удачарэнне) і ажыццяўлення кантролю за ўмовамі жыцьця і выхаваньня дзяцей у сем’ях усынаўляльнікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі РБ №46 ад 27.07.2003 г. У гэтай Інструкцыі, дарэчы, можна знайсці ўзоры ўсіх патрэбных для ўсынаўлення дакументаў. (Інструкцыя даступна у мяне. А. В.)
Тым, хто асабліва цікавіцца пытаньнямі ўсынаўленьня, можа быць карысна пачытаць матэрыялы судовай практыкі па такіх справах – Пастанову Пленума Вярхоўнага Суда РБ №9 ад 20.12.2000 г. “Пра судовую практыку па справах аб усынаўленьні (удачарэньні)”. У гэтым дакуманце акцэнтуецца ўвага на некаторых момантах, па якіх часьцей за ўсё бываюць парушэньні прадугледжанай законам працэдуры. (Гэта пастанова таксама даступна ў мяне. А. В.)
Парадак усынаўленьня.
Кодэксам прадугледжаны судовы парадак усынаўленьня. Гэта значыць, што падставай для ўсынаўленьня зьяўляецца юрыдычны акт кампетэнтнага дзяржаўнага органа – рашэньне суда.
Прыняцьцю судовага рашэньня аб усынаўленьні папярэднічае праца органаў апекі і папячэньня ці/і Нацыянальнага цэнтра ўсынаўленьня Міністэрства адукацыі РБ. Яны вядуць улік дзяцей, якія засталіся без папячэньня бацькоў, і асобаў, які жадаюць такіх дзетак усынавіць. Дзейнасьць любых іншых асобаў ў мэтах падбору і перадачы дзяцей на ўсынаўленьне ад імя і ў інтарэсах асобаў, жадаючых усынавіць дзяцей, па заканадаўству не дапускаецца (ч.1 арт. 124 КаШС).
Працэдура усынаўленьня.
1. Жадаючым ўсынавіць дзіця трэба ведаць, што айчыннае заканадаўства прад’яўляе пэўныя патрабаванні да стану здароўя і матэрыяльнага стану прэтэндэнтаў на ролю бацькоў. Пералік медычных супрацьпаказаньняў да ўсынаўленьня ўтрымліваецца ў Пастанове Міністэрства аховы здароўя РБ №14 ад 13.03.2001 г. (Даступна тамсама).Матэрыяльныя пытаньні рэгулююцца вышэйапісанай Інструкцыяй.
2. Асобы, якія жадаюць усынавіць дзіця, могуць зьвяртацца ў любую з дзьвюх установаў: ва ўпраўленьне (адзьдзел) адукацыі па месцы свайго жыхарства ці непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр усынаўленьня. У гэтых установах тлумачыцца парадак усынаўленьня, са словаў высьвятляецца наяўнасць (ці адсутнасьць) умоваў, неабходных для ўтрыманьня дзіцяці, выдаецца пералік ды ўзоры патрэбных дакумантаў.
3. У выпадку, калі ўпраўленьне (адзьдзел) адукацыі прызнала кандыдатаў ва ўсынаўляльнікі прыдатнымі для гэтага, яно ажыцьцяўляе пошук дзіцяці ў дзіцячых інтэрнатных установах ці арганізацыях аховы здароўя, якія знаходзяцца на тэрыторыі мясцовага выканаўчага органа. Знайшоўшы прыдатную кандытатуру дзіцяці, яно выдае кандыдатам накіраваньне для знаёмства з дзіцем.
4. Па гэтым накіраванні (і толькі на падставе яго) кандыдаты ў усынаўляльнікі наведваюць адпаведную ўстанову, у якой знаходзіцца дзіця. Трэба зазначыць, што законам устаноўлена забарона для адміністрацыяў дзіцячых установаў, арганізацыяў аховы здароўя (напрыклад, радзільных дамоў), у якіх знаходзяцца дзеці, што засталіся без апекі бацькоў, паведамляць зьвесткі пра такіх дзяцей асобным грамадзянам ці юрыдычным асобам, акрамя органаў апекі і папячэньня і Нацыянальнага цэнтра ўсынаўленьня. Радзільныя дамы толькі дапамагаюць кампетэнтным дзяржаўным органам скласьці банк дадзеных дзяцей, якім патрабуюцца бацькі, але не маюць права дзяліцца гэтай інфармацыяй з усімі жадаючымі яе атрымаць. Але закон патрабуе прадастаўленьня кандыдатам на ролю будучых бацькоў поўнай і вычарпальнай інфармацыі пра стан здароўя іх магчымага дзіцяці.
5. Далейшая працэдура залежыць ад таго, да якога рашэння прыйшлі кандыдаты на ўсынаўляльнікаў пасля рэгламентаванага падобным чынам знаёмства зь дзіцём. Калі яны згодныя усынавіць гэтае дзіця, кампетентныя органы пачынаюць судовую працэдуру ўсынаўленьня. Падрабязна гэтая працэдура прапісана ў пазначанай вышэй Інструкцыі. Калі нязгодныя – выпісваецца новае накіраваньне да новага дзіцяці.
Па ўсіх пытаньнях, датычных усынаўленьня акрамя мясцовых упраўленьняў (адзьдзелаў) адукацыі можна зьвяртацца ў
Нацыянальны цэнтр ўсынаўленьня Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Адрас: г. Мінск, вул. Платонава, 22, 9-ы паверх, т. 231-06-17
Дырэктар: Вольга Карабань.
Вось такім чынам выглядае гэтая працэдура. Даволі няпроста і марудна (усярэднім 2-6 месяцаў). Напрыканцы скажу, што зь лячэбных установаў Менску такія дзеці-бязбацькавічы найчасьцей сустракаюцца ў 7 ГКБ (сюды паступаюць дзеці з усіх радзільняў Менску, якія не выпісваюцца дахаты ў першыя 7 сутак жыцьця па прычыне хваробы ці неабходнасьці дадатковага абсьледваньня,) і ў Дзіцячай Інфекцыйнай Бальніцы. Ці мае сэнс падыходзіць да адміністрацыі лячэбных установаў трэба вырашаць асабіста, але варта быць гатовым для таго, што вам адмовяць, маючы для гэтага абсалютна законныя падставы.
Андрэй Мікалаевіч Вітушка,лекар цэнтра інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі наванароджаных 7 ГКБ Менску.
ps непонятно, почему тема в "Благотворительности" :blush: Есть рубрика "Help me"......