в

Дарагія калегі! Мілыя жанчыны!

Дарагія калегі! Мілыя жанчыны! 1
Опубликовано: 05.03.2021

8m2.jpg

Дарагія калегі! Мілыя жанчыны!
Ад імя Міністэрства адукацыі і сябе асабіста віншую вас з пяшчотным вясновым святам – Днём жанчын!
Самыя цёплыя, ласкавыя, далікатныя, добрыя словы ў гэтыя першыя дні вясны адрасаваны вам, нашы каляжанкі.
Вы і захавальніцы сямейнага ачага, і верныя нашы паплечніцы, і нястомныя асветніцы. З вас пачынаецца жыццё, вы адкрываеце дзецям неабсяжны свет ведаў, вучыце іх любіць Радзіму, шанаваць продкаў, клапаціцца пра будучыню.
Вы выхоўваеце ў падрастаючым пакаленні самае галоўнае – упэўненасць ва ўласных сілах, сваёй будучыні і будучыні сваёй краіны.
Дзякуй вам, шаноўныя калегі, за адданасць прафесіі, любоў да сваёй працы, мудрасць і цярпенне. Гэта дарагога каштуе.
Зычу вам моцнага здароўя і дабрабыту, творчага настрою і плёну ў штодзённай працы.
Няхай разам з вамі заўсёды будуць родныя і блізкія людзі.
Міру і шчасця вам і вашым сем’ям!

Са святам!

Ігар КАРПЕНКА, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Источник edu.gov.by

Автор Semeistvo.by

Дочь Синди Кроуфорд примеряет на себя все более откровенные образы 9

Дочь Синди Кроуфорд примеряет на себя все более откровенные образы

Гороскоп на 5 марта для всех знаков зодиака 10

Гороскоп на 5 марта для всех знаков зодиака