усім прывітанькі!!!
Garuana, рэспект за калаж! Мы таксама туды хацім, але пад рукой толькі фоткі з адпачынку на Балтыке.. А нам тут 7,5 мес. Калі час у мяне яшчэ ёсць і гэта фотка не падыйдзе, дапаўзу да хатняга кампа, пашукаю што шасцімесячнае))
Я тут далучуся да пытанняў пра абутак. Васілю не крытычна, пакуль узімку так сабе хадзіць будзе. А тыя гадзінкі, што ён будзе сам топаць, надвор'я не зробяць. Будзем у Шагавіце на нагах. Мяне мінулай зімой задаволіла якасць зімовых боцікаў - мякенькія з натуральнай скуры і меха, ногі нашыя не мерзлі. А вось Кастусю на гэту зіму хачу чаго не прамакаемага мембраннага. Я так разумею, што толькі па каталогам можна заказаць.. Можа хто з дасведчаных падкажа, што дакладна якаснае мембраннае і не прамакае? Ecco, здаецца. Што яшчэ? А раптам хто мае і артыкулы правераныя, буду ўдзячна за падказку..
Вось. Яшчэ знайшла няню. Давольная, як слон. Вырашылі Кастуся таксама ў яслі не аддаваць, не разводзіць дома соплі. А няню адразу на дваіх. Ухх. Камень з плеч, а то я ўжо палову лета ўсё пераймалася, як гэта мы ў яслі пачнем хадзіць..