Шчыры дзякуй усім за віншаванні ! Госці разышліся, посуд вымыты, дзеці спаць укладзены.
Gel, дзякуй асабісты. Была вельмі здзіўлена і абрадавана віншаваннем па тэлефону. Я сабе ўжо не дазваляю на форум часта лазіць і шмат пісаць - ідзе не на карысць малым)) Паўдні і так за кампом.
Вельмі прыемна, што нас тут яшчэ памятаюць)
Тюша, вас са святам. Шкада, што за год так і не сустрэліся з малымі))
Garuana, як мне слепкі спадабаліся! Звычайна я не адчуваю замілавання ад выяваў асобных рук і ног дзетак, але атрымалася вельмі пазітыўна і душэўна. Майстару рэспект!
каму цікава: мы на ГВ, калі няма мяне дома, няня добра без мяне спаць укладае. На ноч з груддзю, ноччу ямо (не ведаю колькі, але шмат

).. І звычайна і ўсё. Неяк мяне бянтэжыць. што мой Васілішча ўдзень не просіць. Нават калі прыходжу з працы, залазіць на рукі, абдымаецца і ўсё. Дзіўна, як факт для мяне, бо чытала, што павінны яшчэ часта проста прыкладвацца..).
А яшчэ я зараз параўноўваю маіх хлапцоў (не добра гэта, але нічога не магу зрабіць). Да сіх пор шкадую Кастуся, што за некалькі дзён да свайго годзіка застаўся больш чым на тыдзень без мамы. Гвалтоўна так і без грудзі на ноч і на прасыпанні. Араў ноч у мужа на руках((. Здаецца і не мая віна, што патрапіла на захаванне, але.. І з таго ж перыяду жыцця. Да сіх пор з жахам узгадваю спакойнае стаўленне ўрачоў. Мяне на хуткай прывезлі, у мяне крывацёк на 13 тыдні цяжарнасці. На паверх паднялі, а ўрача няма. Усе занятыя. Я ў адной"цёці-у-белы-халаце" пытаюся, што са мной і дзе ўсе? А яна так спакойненька - выкідыш хутчэй за ўсё ідзе. І пры аглядзе на крэсле так акрываўленыя рукі дастаюць і адразу на чыстку прапануюць. Ціпа і аборт яшчэ не позна. Калі я пачала пратэставаць, тады ўжо і УГД зрабілі і супакойваць сталі, што ўсёё добра будзе.. І мяне ж вінаватай зрабілі, што ўсё ціпа з-за гв было. Слухайце, як змяніць гэтую страшную звычку нашых жанчын рабіць вакуумы і аборты? Мяне ад гэтага простага стаўлення медыкаў і навакольных (у палаце ляжала 5 жанчын, і ўсе яна зрабілі вакуум хоць раз у жыцці). Хто першую цяжарнасць, хто другую. Я не кажу пра страшныя дыягназы і гд, тут я не суддзя. Але не можа быць столькі страшных сітуацый, колькі ў нас абортаў(
Выбачайце за сумны выступ, але я проста "кіплю" ад уласных родных. Я да сіх пор не магу прабачыць маці, якая мяне адпраўляла рабіць вакуум. Пры чым не разумела, чаму я адмаўляюся. І аргументы, ты што, кожны раз як зацяжарыш, нараджаць будзеш? УУ((
Выбачайце, але сёння ў мяне і радасць - Васілька. І ніхто гэта з маіх ужо не ўзгадвае, а мяне грызе. Дык я тут адпішу, можа і мяне калі адпусціць.