я тут калі-нікалі пачытваю тэмку пра прыёмных дзяцей.. Некаторыя рэчы мяне проста паражаюць. Кшталту, дзеці з дзіцячага дому смокчуць пальцы і ходзяць у развалку, як бы ўгушкваючы сябе.. Бо ў тым узросце, калі трэба, ніхто іх на руках не калыхаў, і смактаць таксама не насмакталісь.. Факт. кожны вывады робіць сам..
сначала,машина,потом квартира,потом ремонт,а потом,если еще будет хотеться - цептер)))
arinai, правільная логіка! )) праўда калі да мяне падыйшла ў гіппа "спецыяліст" па цэптэру, я яе паслухала, а пасля яшчэ 20хвілін па тэлефону не магла ад яе пазбавіцца (угараздзіла ж пакінуць тэлефон у яе анкеце).. Пасля размолвы з гэтай цёцяй, цэптэр за фірму не лічу (спадзяюся, ніхто не пакрыўдзіцца)).. некаторыя перлы..
--- прадукты, падагрэтыя ў мікрахвалёўцы !увага! запамінаюць мікрахвалі, і пасля мы іх ямо))) праз смех я ёй заўважыла, што па адукацыі я радыёфізік... Цёця сумялася, сказала, што яна не фізік, але яна так запомніла - так і пераказала)).
А, да, яшчэ нельга есці ежу, прыгатаваную ў гліняных гаршэчках, бо там жа ж радыяцыя. Добра, жыць у цагляным доме таксама нельга, а калі дом пабудаваны з бетону - то адазу паміраць трэба.
А так па іх рэкламе, у іх самыя лепшыя рондалі, нейкія прыспасобы для гатавання і разагрэву ежы, вынайшлі навукоўцы і самыя перадавыя тэхналогіі, супер бяспечныя, захоўваюць усе карысныя якасці. Я ж мама, павінна думаць пра дзяцей

)толькі я не даганяю, чаму іхні звычайн блэндэр каштуе ў 3 разы болей за звычайны не супер-пупер..
у мяне бацькі год 5 таму ў канфіскаце набылі нейкі нержавеючы noname. Давольныя. Праўда з драўлянымі ручкамі.. на газавай пліце яшчэ не спалілі))) праўда падпаліць крыху атрымалася ))