Адна з любімых цацак маіх сыноў - музычны паравоз фірмы "Silverlit"
http://www.silverlit.com/img/Universe/81011.jpg
Куплялі яго больш за 4 гады таму, на першы дзень народзінаў старэйшага сына. Гэты паравоз танцуе пад музыку, рухаючыся наперад-назад з рознай амплітудай. Можна выбраць адну з чатырох мелодыяў - папулярных англійскіх песенек (песенькі тут без словаў). Мелодыі вельмі прыемна гучаць, не так, як з кітайскіх цацак (бо ў паравозе стаіць добры якасны дынамік). Пры руху паравоза ў такт мелодыі міргаюць фары. Можна асобна націскаць на кнопкі - чуюцца "паравозныя гукі" (ту-ту). Ёсць кантроль гучнасці, што вельмі важна для маленькіх дзетак (а паравоз прызначаны для малечы ад 6 месяцаў).
Паравоз ве-е-ельмі трывалы. Некалькі разоў ён падаў з 2-метровай вышыні, дзеці яго за 4 гады спрабавалі на трываласць па-рознаму :rofl:, але паравоз дагэтуль выглядае амаль як новы (хіба што наклейкі паабдзёрліся).
Нарадзіўся малодшы сын - гэты паравоз стаў і ягонай любімай цацкай.
Зараз малыя ўжо словы песенек паравоза вывучылі і разам спяваюць. Весела!
Адзінае што, на жаль, не падкажу, дзе такі паравоз купіць. Мы куплялі ў Ждановічах за 20 долараў, але ж гэта так даўно было, тая кропка зачынілася...
Наагул мне вельмі падабаюцца цацкі фірмы "Silverlit". Можа, хто ведае, дзе іх можна зараз купіць? Ці паравозік тады бачылі? Мы б з задавальненнем купілі яшчэ парачку, на падарункі.
