Віншую Маргарытку і Елісея з даткамі!
А Ульянка, падобна, паціху, але мэтаскіравана перабіраецца ў наш ложак. І робіць яна гэта двума спосабамі. Першы: засынае на руках, а як толькі яе попа прызямляецца ў калысцы, адразу пачынае хныкаць, на руках зноў засынае - і так раз пяць. Пасля шостай спробы мы адчайваемся і кладземся спаць разам. Другі: ужо 11-12-гадзіна ночы, а ў яе ні ў адным глазу, як кажуць. Тусіць сабе, гуліць, а нам бы ўжо і паспаць не зашкодзіла. Ідзем яе ўкладваць, гушкаць - пачынае плакаць, маўляю, чаго вы мне свае калыханкі выеце, я яшчэ не нагулялася. Вынік: кладу з сабой побач, даю грудзь і дамаўляюся, каб паводзілася ціха, бо бацькі хочуць спаць.
Я ня супраць супольнага сну, у прынцыпе, я нават за, гэта прыемна і проста, але гэта стварае нам некаторыя нязручнасці. нам цеснавата, гэта раз. а яшчэ вячэрні час перад сном у нас з мужам адводзіцца на інтым. Мы жывем са свякроўю, таму ў нас няма магчымасці гэта рабіць у іншы час у іншым месцы. і ўсё гэта яшчэ паўбяды, але муж баіцца, што я буду яе карміць грудзямі да школы і яна будзе з намі спаць да 18 гадоў.
Тэорыю я чытала, наколькі супольны сон карысны і маме і дзіцяці, чытала нават, як паступова ад яго адвучаць дзетку, што часам нават самі дзеткі дарастаюць да перыяду, калі патрабуюць уласны ложак. Але ўсё гэта тэорыя. А як на практыцы? Падзяліцеся сваім досьведам, як у вас атрымалася адвучыць ад супольнага сну? Хаця, тут у нас збольшага яшчэ мамы малых дзетак, а папкі на канапе юцяцца...