ku_palinka
Active member
Caty, хай у вас усё абыдзецца!
Кареглазая, сыночкам папраўляцца хутчэй!
А мы вось сёння ездзілі да неўролага. Збольшага усё нармальна, вялікіх праблемаў няма, але хацелася б УЗІ мозга паўтарыць, а раднічок ужо зарос. Лёгкі тонус у ручках і плячах заўважыла, ну і трэмар у нас да канца не прайшоў. Прызначылі парафін і віхравыя ванны, мы ужо сёння зранку ў джакузі паплавалі. Яшчэ яны ў адзін голас са знаёмым педыятрам сказалі, што масаж насілу, калі дзіця ў істэрыцы, ніколі ня будзе на карысць, сказалі паспрабаваць пазней, можа, перарасце. Ну і па 5-6 разоў на дзень на мячыку займацца. Самае цікавае, што сказалі заўсёды насіць тварам ад сябе, каб не запракідвала ручкі назад. Каму-небудзь такое казалі? Нешта для мяне гэта нова. Ну і з 7 месяцаў абутак з супінатарам, ніякай ранняй вертыкалізацыі. Думалі пентаксім зробім, а ў нас яшчэ БЦЖ няма. Вось, такія ў нас вынікі.