Замша, ў сваім папярэднім посце я была надзвычай дэлікатнай, маючы спадзеў тым не менш, што Вы пачуеце мяне і такі будзеце больш стрыманай у
сваіх фармулёўках, бо я мякка звярнула на гэта ўвагу.
Паколькі Вы не пачулі, прабачце, але я прадэманструю для прыкладу:
вы палічылі маю пазіцыю за душэўны стрыптыз
вы нашли в моих словах что-то неприличное,
Смела, ІМХО.
Я паўтару ў 3-ці раз (хм, гэта ўжо робіцца традыцыяй), бо 2 разы ўжо тлумачыла: на
мой погляд пытанне веравызнання асабістае і дастаткова інтымнае. Як на Ваш - Вы вырашайце самі. Для
мяне інтымнае не раўно непрыстойнае. Як для Вас - зноў жа вырашайце самі. Толькі не прыпісвайце, клск,
Вашых ацэначных катэгорый
мне. І будзьце асцярожней, клск, у
сваіх высновах, што і як
я палічыла і знайшла. Дзякуй.
Таксама хацела б сказаць наступнае. Прабачце, клск, але Вы занадта многа інфармацыі павядамляеце, на
мой погляд, аб сваіх пачуццях і перажываннях.(прабачце за цытаты, але іначай ніяк, як бачу):
не хотелось бы вязнуть в болоте
чтобы сохранить свое душевное равновесие, для меня будет лучше воздержаться от дальнейшей дискуссии.
несколько нарушило мое душевное равновесие. впрочем, я справилась
Я вельмі прабачаюся, але
мне яны не цікавыя. Я Вам пра свае не паведамляю, заўважце. Калі я пачну агучваць усё тое, што адчуваю я, тут ніякіх старонак не хопіць...
І яшчэ ў мяне просьба: не трэба адбываць павіннасць тут, ахвяруючы сваім душэўным спакоем. Вас ніхто не няволіць. Удзел у дыскусіі - справа выключна добраахвотная...Але гэта чамусьці штораз даводзіцца паўтараць. І не Вам адной, дарэчы. Калі Вам не камфортна - гэта выключна Вашыя праблемы, не суразмоўцаў. І ў Вас заўжды ёсць выбар не пісаць.
Таму прапаноўваць не працягваць неабавязкова - можна
проста не працягваць. Самой. А суразмоўца ўжо хай сам як-небудзь...
Я дарэчы на адказах не настойвала. І дыялог па ўжо агучанай Вамі ў папярэднім посце просьбе скончыла. Працягу не прасіла. Астатняе - Ваш выбар...Таму Вашыя паведамленні, пра тое, чаго Вам "ооооочень не хочется" неяк не да месца, прабачце.
За адказы тым не менш дзякуй. )
Перафразуючы вядомую фразу: усё сказанае Вамі можа быць абвешчана ярлыком.

))
п.с.: я так і не зразумела, навошта ўступаючы ў дыялог наконт культуры і мастацтва абвяшчаць, што ты вернік...Мне-та якраз непрынцыпова ў якасці каго Вы меркаванне выказваеце...А Вам, відаць, важна падкрэсліць, што Вы менавіта як вернік тут:
все то, что я сообщила о себе дополнительно в своем посте на этот момент, показалось мне важным в разговоре
Магу памыляцца.
Дзякуй.