Якім чынам? У сэнсе, якая іх роля там?І Будзьма далучылася да гэтага мерапрыемства.
- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Партнёрская)))Якім чынам? У сэнсе, якая іх роля там?
І падарункі прадастаўляюць
Зараз атрымала ліст па працы на беларускай мове (прыемна ўражана, у нас у канторы ёсць некалькі чалавек, якія з большага выкарыстоўваюць мову, і замоўцамі таксама). Дык вось звярнула ўвагу на подпіс:
З пашанай, [імя].
Дык вось пытанне: з пашанай ці трэба з павагай? і як адно адрозніваецца ад другога?
можа хто падкажа, бо цікава адно гэта і тое ці не.
З пашанай, [імя].
Дык вось пытанне: з пашанай ці трэба з павагай? і як адно адрозніваецца ад другога?
можа хто падкажа, бо цікава адно гэта і тое ці не.
Можна і так і так.з пашанай ці трэба з павагай?
Паважаць, павага, паважаны - адпавядае расейскаму "уважать"
Шанаваць, пашана, шаноўны - прыкладна расейскае "почітать".
Па сэнсе падобна. Але, як звычайна, пэўныя нюансы ёсць. Скажам, традыцыі мы хутчэй шануем. Хаця і паважаць можам таксама.
Последнее редактирование:
Кьяра, калі дазволіш,асабістае пытанне-ўжо колькі часу заўважыла,што вельмі часта ты ўжываеш слова "ібо" ў беларускім,зразумела,тэксце.Я бачыла гэта разоў 20,не меньш,за апошні час.Спачатку я думала,што гэта у сэнсе проста "словечко для настроенія",але потым мне падалося,што як быццам ёсць ў беларускай мове,калі ты так часта ўжываеш,Дык вось дапамажы неразуменне маё прыбраць,калі ласка
Igra, няма "ібо", безумоўна. Гэта я ціпа расслабілася ўжо.
)) І дазваляю сабе штосьці кшталту слэнга.
Хаця твая праўда, трэба, відаць, абыходзіцца без гэтага. (
Бо, атрымліваецца, уводжу ў зман тых, хто не вельмі беларускай валодае.
Проста думала, што гэта відавочна, але такі так. Народ неяк нават пра мяккую "р" пытаўся. (
Вось жа... Нават тут "несправядлівасць".
Хаця твая праўда, трэба, відаць, абыходзіцца без гэтага. (
Бо, атрымліваецца, уводжу ў зман тых, хто не вельмі беларускай валодае.
Проста думала, што гэта відавочна, але такі так. Народ неяк нават пра мяккую "р" пытаўся. (
Вось жа... Нават тут "несправядлівасць".
Табе -мажліва.мне не перашкаджае
Але ж...званочак мне гэта, я б сказала. Я і сама пра гэта думала...
Проста крыху напруджвае выключна літаратурнай мовай выказвацца. (
Але...што дазволенае Юпітару...дазволенае не ўсім па ходзе.
Але ж спадабалася табе гэтае "словечко"
Женщина дождя
Well-known member
katia-ka,
Atex,
На жаль, я яшчэ з вамі не сустракалася
Як пазнаем адзін аднаго?
Atex,
На жаль, я яшчэ з вамі не сустракалася
Женщина дождя
Well-known member
argadeni,я хадзiла з дачкой, але ёй ужо 13 гадоў...
Женщина дождя
Well-known member
argadeni,не, не трэба...і для маей было не вельмі цікава - толькi некаторыя моманты,хоць яна і з беларускамоўный гімназыі. І шмат часу - амаль дзве с половай гадзіны. Дзець стоміцца.Усе ж праект для дарослых
гэтым разам была адна, мінулы раз брала сына, яму 9 год. Маленькую 100% не трэба весьці.дзяўчаты, а вы з дзецьмі не хадзілі на мову цікаву?
Але сёньня было весела)))))
Дзяўчаты, а можа хто ведае і можа распавесці пра традыцыйнае святкаванне Вялікадня ў Беларусі? Якія стравы абавязкова былі на стале і як яны называліся? Спытала ў бацькі, як гэта было на Палессі ў раёне Петрыкава, але Беларусь вялікая, цікава, як было ў іншых месцах.
Па-рознаму. На Случчане, напрыклад, на радзiме майго мужа, усе абавязкова у гэты дзень iшлi на могiлкi сваiх родных. I зараз гэтая традыцыя у тых мясцiнах захавалася... Але ж, бачыш, гэта цяжка назваць традыцыйным святкаваннем.Дзяўчаты, а можа хто ведае і можа распавесці пра традыцыйнае святкаванне Вялікадня ў Беларусі? Якія стравы абавязкова былі на стале і як яны называліся? Спытала ў бацькі, як гэта было на Палессі ў раёне Петрыкава, але Беларусь вялікая, цікава, як было ў іншых месцах.
Маi бабулькi казалi, што Вялiкдзень - гэта дзень пачаставацца (булкi пяклi вельмi смачныя) i не працаваць. А менавiта пасля Вялiкадня пачынаецца вялiкая праца у полi, на агародзе...
НекалI я тое ж пытанне, пра традыцыйнае святкаванне Вялiкадня i Раства, задавала праваслаунаму святару, дык той распавядау усё тое, што мы i так ведаем: пра тое, што трэба iсцi у царкву, пасцiцца, гатаваць пасху з творагу, фарбаваць яйцы, печы кулiчы.... Таксама кардынальна прыбiрацца у доме апасля доугай зiмы, мыцца у чацвер i гэтак далей)
- Статус
- В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Поделиться: