К основному содержимому

Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
О так.... Фэйсбук - гэта нашае ўсё...
ну, па-першае, пра ФБ я ўзгадала пасьля фразы таго ж Марціновіча
у «Фэйсбуку» паступова робіцца прасцей сустрэць беларускамоўны статус маладога чалавека, чым рускамоўны.
Цікавасьці дзеля зірнула -у мяне з Марціновічам 16 агульных сяброў)) Ад некаторых я рускай мовы ўвогуле ніколі не чула :) Некаторыя гавораць і па-руску, і па-беларуску. То бок Віктар мае рацыю :)
А па-другое. Гэтыя ж людзі ездзяць у транспарце, ходзяць у крамы, шпацыруюць па вуліцах... Зразумела, што іх значна меней, чым тых, хто гаворыць па-руску. Жадаю цябе сустракаць іх часьцей)))
 
Тут ідзе гаворка пра ўплыў польскай мовы ў часы станаўлення сучаснай беларускай і прычыну з'яўлення вялікай колькасці паланізмаў. А не папрокі тым, хто "не ўмее".
? М-да... і з гэтага "ў АмерыЦУ" вынікае...

Ладна, дзевы, кожны сваё чытае, я ж не спрачаюся.
Я апроч асуджэння мала чаго ў тым артыкуле чую...

Вось! Таму па мне паланізмы - не такая ўжо пагроза для беларускай мовы.
Ну кшталту таго... Аўтара філіжанка чапляе, а мяне меркаванне, што калі цвёрда р і ч у расейскіх словах вымаўляць, акурат беларуская атрымаецца...

Гэтыя ж людзі ездзяць у транспарце, ходзяць у крамы, шпацыруюць па вуліцах...
Дык я ж не кажу, што яны з Марса. :) Проста іх колькасць параўнальная са статыстычнай пагрэшнасцю. Таму шанец пачуць імкнецца да нулю.)

А я павыдаляла са сваёй стужкі палову беларускамоўных "фрэндоў" Не разумею, што пішуць. Не ў моўным сэнсе. Мабыць, старэю
Я ўвогуле не прыхільнік сетак сацыяльных. Мяне ад іх ванітуе літаральна...
Хаця пэўную карысць іх прызнаю.
І katia-ka, удзячная за тое, што яна нас тут у курсе падзей дзякуючы фэйсбуку трымае.)
 
Проста іх колькасць параўнальная са статыстычнай пагрэшнасцю.
да ну))
Ну вось той жа транспарт. Людзі, калі едуць не групай, звычайна маўчаць. Адкуль тут даведацца пра іх моўныя прыхільнасьці :) Ці вось у маршрутках, напрыклад, я па-руску прашу , каб на наступным прыпынку спыніліся. Бо ў мяне склалася меркаваньне, што кіроўцаў на словы "На следующей, пожалуйста" ўжо рэфлекс, яны нават не чуюць, што ім там гавораць. А калі гаворыш "На наступным прыпынку, калі ласка", то вуха не чуе знаёмага набору гукаў, рэфлекс не срабатывае і я еду сабе міма свайго прыпынка. З крамамі недзе тая ж справа. Калі гэта крама самаабслугоўваньня, то я толькі на касе скажу "дзякую" і ўсё. Большасьць людзей увогуле нічога не гаворыць. а калі гэта якая кулінарыя, ці пошта, ці яшчэ што, так ты сама калісь гаварыла, што зьвяртаешся і па-руску, бо не разумеюць з першага разу. Ня ведаю, зараз, можа, ты выключна па-беларуску размаўляеш, а я так магу і па-руску зьвярнуцца. Ізноў нерэпрэзентатыўная вытрымка атрымліваецца. :)
А у тым жа ФБ, ЖЖ і ім падобным народ піша свае думкі. І калі піша па-беларуску, то ў 60%, я лічу, ён і думае пра гэта па-беларуску.
 
katia-ka, давай не будзем па энным коле.) Я такі ў сэнсе шклянкі рэалізм абіраю.

п.с. Маршруткі абсалютна без праблем рэагуюць на "на наступным, клск" ці "на Някрасава", ці "на Раманаўскай слабадзе, клск" ці яшчэ як заўгодна.
Так што спрабуй. ;)
 
Так што спрабуй.
не, з маімі маршрутамі пакуль глуха :)
Я такі ў сэнсе шклянкі рэалізм абіраю.
Справа не ў рэалізьме. :) А у тым, што не адразу можна даведацца, якой мовай чалавек карыстаецца ў жыцьці.
Зразумела, што гледзячы на кантынгент харчовай крамы ў нас на раёне, я таксама на 95% скажу, што яны па-беларуску ў жыцьці не размаўляюць. (Але некаторыя разумеюць і адгукаюцца). А вось у якім-небудзь прыстойным гіпермаркеце я б такіх высноў не рабіла б.
 
А у тым, што не адразу можна даведацца, якой мовай чалавек карыстаецца ў жыцьці
Э-э-э..ну простая логіка падказвае, што карыстаецца той, якой і размаўляе паўсюль.
А ціха сам з сабою недзе - гэта выдатна, і лепей, чым нічога. І ёсць марай расейкамоўных.) Размаўляйце сабе, хто ж супраць, каб мы толькі не чулі і не бачылі.)
 
Э-э-э..ну простая логіка падказвае, што карыстаецца той, якой і размаўляе паўсюль.
ну вось калі я еду ў метро моўчкі, то як можна зрабіць выснову, на якой мове я размаўляю))) У тралейбусе сядаю на канцавым прыпынку і на канцавым ля метро сыходжу, таксама ні зь кім не камунікую :)

Але гэта так, лірычнае адступленьне))))

А ціха сам з сабою недзе
чаму сам з сабою? Сацыяльныя сеткі -гэта не толькі малалёг :)
 
ну вось калі я еду ў метро моўчкі, то як можна зрабіць выснову, на якой мове я размаўляю
Ніяк. А я высновы і не раблю.) Я толькі сказала, што
іх колькасць параўнальная са статыстычнай пагрэшнасцю. Таму шанец пачуць імкнецца да нулю
што не выключае, што побач у дадзены момант едзе якая-небудзь белмоўная "адзінка". :)
 
Э-э-э..ну простая логіка падказвае, што карыстаецца той, якой і размаўляе паўсюль.
Ты маеш наўвазе, што "шчыры беларус" размаўляе толькі па-беларуску? :) Паўсюль і з усімі? Нават тыя, хто размаўляе па-беларуску на працы, ў краме і ў маршрутцы, часам спакойна пераходзяць на рускую са сваімі бацькамі :) Альбо ў якой-небудзь іншай сітуацыі. І гэта людзі, якіх у прынцыпе цяжка абвінаваціць у канфармізме.
 
Ты маеш наўвазе, што "шчыры беларус" размаўляе толькі па-беларуску?
Не. Я маю на ўвазе, што расейскамоўным не даводзіцца ўвесь час мяняць мову камунікацыі згодна з абставінамі. У гэтым розніца. )

І я маю на ўвазе, што яшчэ і з гэтай прычыны шанец пачуць вось проста так, а не на адмысловай сустрэчы беларускую імкнецца да нулю.)

п.с. я не размаўляю толькі па-беларуску, калі што.
Але хацела б. ) У незалежнасці ад таго, як гэта будзе кімсьці называцца: "шчыры/няшчыры","свядомы/несвядомы", "сапраўдны/несапраўдны" беларус/украінец...
 
як бы гэта яшчэ ва ўласнай краіне з так званымі 2-ма дзярж. мовамі інтэрнет-банкінгу па-беларуску дамагчыся...
Ніяк, на жаль...
Чарговы зварот скончыўся адказам: "стварэнне белмоўнай версіі сайта і ў прыватнасці інтэрнет-банкінга Банкам (БПС) не прадугледжваецца". (с)
То бок нават не "разгледзем прапанову", не "плануецца ў перспектыве", а проста - "не прадугледжваецца". І кропка.
Што там у нас з пазітывам? :)))
А! Граматычную памылку ў меню банкамата абяцаліся выправіць. :))))))
 
Кьяра, я ў якім-небудзь банку існуе беларускамоўны інэт-банкінг?
Бо нават у Тэхнабанка, у якога шмат якія старонкі прадубліраваны на беларускую мову, старонка ўвоходу ў інтэрнэт-банкінг -на рускай мове. (Яна, увогуле, агульная для некалькіх банкаў)
А ты нечага хацела ад банка з расійскім капіталам і расійскім партнёрам.
Ты мне лепей скажы, у БПС тэхналёгія 3-D Secure ёсьць?
 
я ў якім-небудзь банку існуе беларускамоўны інэт-банкінг?
Як ведаю, не. Пра то і гаворка.
Наконт нацыянальнай прыналежнасці капіталу банкаў я не вельмі ў курсе. І па шчырасці, не бачу ніякай сувязі паміж гэтым і мовай інтэрнет-банкінгу. Падазраю, што мова банкінгу звязаная з тым, у якой краіне працуе банк, а не з тым, чый там капітал.

А ты нечага хацела ад банка з расійскім капіталам і расійскім партнёрам.
Я хацела нечага ад банка, паслугамі якога карыстаюся. А які там капітал, мяне мала клапоціць. Мне туды бел. прадпрыемства грошы пералічвае.

А ўвогуле я не зразумею: ты гэты момант апраўдваеш, ці пазітыў шукаеш?

у БПС тэхналёгія 3-D Secure ёсьць?
Паняцця не маю. Я нават не ведаю, што такое "3-D Secure".
 
А ўвогуле я не зразумею: ты гэты момант апраўдваеш, ці пазітыў шукаеш?
Ні тое, ні тое.

Падазраю, што мова банкінгу звязаная з тым, у якой краіне працуе банк, а не з тым, чый там капітал.
У нашай краіне ўсё болей прыкладаў, што чые грошы, той музыку і заказывае.

Паняцця не маю. Я нават не ведаю, што такое "3-D Secure".
А мяне, шчыра кажучы, калі гаворка ідзе пра карткі і магчымасьць карыстацца імі ў інэт-прасторы і за мяжой, больш цікавяць чыста практычныя моманты. Прыкладам, ці ёсьць там той жа 3-D Secure, якая валюта выкарыстоўваецца пры транзакцыях у краінах з нацыянальнай валютай, ці ёсьць магчымасьць кіраваць сумай, якую можна зняць на 1 дзень, ці можна прывязаць картку да PayPal і г.д.
То бок я ня ўмею так шчыра радавацца, як Лабалзенка, напрыклад, таму, што яго імя-прозьвішча напісалі на белкарце па-беларуску. Бо гэты белкарт мне ні разу не патрэбны і мала таго, што карыстацца ім можна толькі ўБеларусі, дык яшчэ і інтэрнэт-плацяжы ёй не правядзеш(і інэт-банкінг не прышыеш да яе)
 
katia-ka, я не пра картку, калі ты не заўважыла раптам. А пра інтэрнет-банкінг і інтэрфейс па-беларуску. Які з мажлівасцямі самой карткі ніяк не звязаны.


У нашай краіне ўсё болей прыкладаў, што чые грошы, той музыку і заказывае.
Я б сказала, так у любой краіне. Але паўтаруся, нацыянальнасць капіталу ніяк не вызначае мову камунікацыі.
Замежныя інвестыцыі маюць месца не толькі ў Беларусі.

белкарт мне ні разу не патрэбны
Гэта неяк звязана з сутнасцю пытання, якое мы (ці дакладней сказаць, відаць, я) абмяркоўваем?

Але збольшага я цябе зразумела.
 
А пра інтэрнет-банкінг і інтэрфейс па-беларуску.
Я таксама пра інтэрнэт магчымасьці.
А мяне, шчыра кажучы, калі гаворка ідзе пра карткі і магчымасьць карыстацца імі ў інэт-прасторы і за мяжой, больш цікавяць чыста практычныя моманты.
бо які сэнс у інтэрнэт-банкінгу, калі не ў гэтым.

А пра інтэрнет-банкінг і інтэрфейс па-беларуску. Які з мажлівасцямі самой карткі ніяк не звязаны.
Узьнікла пытаньне. А калі у цябе будзе выбар, абраць картку з беларускамоўным інтэрфейсам сайта, але ёй можна рабіць інтэрнэт-плацяжы кшталту камунальных і аплаты гурткоў, квіткоў у тэатр і т.п. і картку, якая прапаноўвае шырокія магчымасьці карыстаньня ёй у інтэрнэце, але інтэрфейс -рускі, ты якую абярэш?
 
katia-ka, прабач, ты ўвесь час падмяняеш паняцці, я не бачу сэнсу працягваць.

Узьнікла пытаньне.
Зноў прабач. Тэарызаванні мне нецікавыя.
У мяне было дакладнае пытанне да банка і дакладны момант для абмеркавання.
Разглядаць гіпатэтычныя варыянты незразумела чаго і незразумела дзеля чаго, неканструктыўна, імхо.
Мажлівасці карткі залежаць толькі ад самой карткі, а не ад мовы, якую можна ці нельга абраць, заходзячы на сайт таго ці іншага банка.
У маім банку, прыкладам, шэраг розных картак. Белкарт ў тым ліку. Іх я магу абіраць. Мову інтэрфейса - не.

Скончу, бадай.
 
Тэарызаванні мне нецікавыя.
Мне цікава. І не тэарэтызаваньне, а канкрэтны адказ. Што для цябе галоўнае: мова інтэрфейса інэт-банкінга ці магчымасьці, прадастаўляемыя гэтым самым інэт-банкінгам.

ты ўвесь час падмяняеш паняцці
і я нічога не падмяняю.
Табе хацелася, каб мы тут горка ўздыхнулі, ах які дрэнны банк. Ну дрэнны. Але можа ўяго паслугі добрыя. Белкарт ідзе насустрач беларускамоўным кліентам. Але паслугі ў яго нулявыя.
 
Падазраю, што мова банкінгу звязаная з тым, у якой краіне працуе банк, а не з тым, чый там капітал.
Кьяра, вось тут ты маеш рацыю. Але ж - ну ты ж за рэалізм, так? - краіна наша сёння рускамоўная.
 
Але ж - ну ты ж за рэалізм, так? - краіна наша сёння рускамоўная.
Дык так. Я ж пра тое ж. Гэта мне расказваюць, што капітал вінаваты.:)))
А крыху іншыя расказваюць, што мовы дзве ў нас насамрэч, таму з чаго праблемы раптам? Хочаш - бяры. Дык і пытаюся: дзе? браць? :))

Дарэчы, ужо нават фіг з ім, з інтэрфейсам. Мяне хаця б мажлівасць уводзіць тэкст па-беларуску задаволіла. Для пачатку. А не так, што першым жа "і" праца сістэмы блакуецца.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Назад
Сверху