имя-как-имя
Well-known member
Кьяра, зразумела. Мне падалося, што,
згадваючы краіну, ты разлічвала на беларускую, зыходзячы з назвы гэтай краіны.
згадваючы краіну, ты разлічвала на беларускую, зыходзячы з назвы гэтай краіны.
Не. Мне зусім не гэтага хацелася. Уласна кажучы, мне ўвогуле нічога не хацелася, я чыста падзялілася рэальнасцю, якая, імхо, мала з пазітывам на гэтую тэму стасуецца. І рэч не ў банку, як такім, зусім. Мне, праўда, дзіўна, што ты гэтага не разумееш.Табе хацелася, каб мы тут горка ўздыхнулі, ах які дрэнны банк. Ну дрэнны.
Ягоныя паслугі ніяк не залежаць ад таго, наконт чаго я пісала зварот.Але можа ў яго паслугі добрыя.
Чые паслугі? Няма банку "Белкарт", яшчэ раз спрабую да цябе данесці. Белкарт - толькі кантора, якая, груба, вырабляе карткі і прадастаўляе іх розным банкам. Прычым, як разумею, у добраахвотна - прымусовай форме.Белкарт ідзе насустрач беларускамоўным кліентам. Але паслугі ў яго нулявыя.
Калі папросіш - напішуць на беларускай.Дарэчы спецом паглядзела. На Белкартаўскай картцы - усё напісана па-расейску.
Нешта не дае спакою табе мой пазітыў. Удакладню. Я пазітыўна гляджу на рэчы, пра якія можна сказаць "шклянка напалову поўная(ці пустая, ці проста напалову, кожнаму сваё)". Калі шклянка пустая - то я спакойна канстатую, што няма тут нічога прывабнага.мала з пазітывам на гэтую тэму стасуецца
Да, я перажываю і недзе, мабыць, злуюся, калі кажуць нешта крыўднае пра мову. Да, цяжка знайсьці агульную мову з тымі, хто негатыўна ставіцца да выкарыстоўваньня беларускай мовы ў жыцьці. Але яхутчэй так пра сябе магу сказаць: я радуюся, калі чую/бачу прыклады ўжываньня беларускай мовы.мова для гэтых маладзёнаў не з’яўляецца зонай болю
Вось плюсуюся.Кажуць, нашая нацыя не паўстала разам з незалежнасцю ў 1991-м з-за таго, што тая, папярэдняя генерацыя, якой балела, адштурхнула сваімі гіпертрафіраванымі рэакцыямі, аморфную масу. Для якой галоўным быў камфорт, а не каштоўнасці. Дык, выглядае, іх памылку, якая выцякала з болі за мову, выправіце вы – сваёй бяспечнасцю.
Апошнім часам у нас тут у Менску прайшло(і пройдуць) некалькі цікавых канцэртаў з удзелам беларускіх музыкаў. Без усялякіх там беларускіх строяў. Класныя, драйвовыя імпрэзы, я бачыла фоткі і чула водгукі. Я ўсё мару на той жа Аkute патрапіць. Яны былі нядаўна, але не было магчымасьці завітаць туды.Дарэчы, можам вам яшчэ якое свята дазволіць, калі вы ўжо настойваеце. Са спевакамі беларускімі. Ага, па-беларуску. Угу, у бел. строях, так. Усё як мае быць. Толькі спісы ўдзельнікаў праверым папярэдне, каб тыя, хто такі мову абраў, а не мажлівасці, свята не сапсавалі часам. Усё дзеля вас".
А хіба не? Вось, напрыклад, адна добравядомая мне школа ў Заводскім раёне. Раней была поўнасьцю беларускамоўная. Пасьля пачаліся цяжкасьці з наборам, пачалі набіраць пачатковыя класы рускамоўныя, пакінуўшы 1 беларускамоўны клас на паралель, увялі для іх этнаграфічны ўхіл. Але і туды набраць дзяцей было цяжка, па 10-15 вучняў было ў класе, большасьць зь якіх - з такзваных "сацыяльна небясьпечных" сем'яў. Праз пару год скасавалі беларускамоўныя класы ўвогуле. Таму што, нажаль, няма патрэбы.А потым, калі раздаюцца рэдкія кволыя галасы на тэму: чаму няма беларускіх класаў, дзяржава абсалютна справядліва адказвае: "Чакайце. Дык вы ж самі абралі. Усё чэсна (с).
Мова для мяне-сродак камунікацыі. А што на мне дае -гэта вынік, прыемны бонус. А не наадварот.А вось у чым мы адрозніваемся, дык у тым, што для цябе гэта мажлівасць новых кантактаў, новых сяброў, новых мажлівасцяў і г.д.
Дазволю сабе не паверыць.) Яшчэ год таму ты спакойна размаўляла тут па-руску. )Мова для мяне-сродак камунікацыі.
Дык я ж не супраць.У мяне крыху інакш. Проста таму, што я у нечым ад цябе адрозьніваюся. Як любы чалавек адрозьніваецца ад суседа
+1! Моц, інакш і не назавеш:yes:Кьяра,моцна разважаеш..
а дзе я пісала, што выключна па-беларуску размаўляю? Я гавару толькі пра тое, што мовай я карыстаюсе не дзеля таго, каб нешта набыць, а наадватрот - набваю дзякуючы таму, што карыстаюся мовай.Дазволю сабе не паверыць.) Яшчэ год таму ты спакойна размаўляла тут па-руску. )
І я не ведаю ніводнага белмоўнага, хто не валодаў бы рускай. Так што ты крыху хітруеш тут. Сродак, так, але далёка не толькі ён.)
ой, а распавядзіце пра мой тэмперамент, а)))) Я люблю пра сябе паслухаць.дык гэта розніца у тыпе тэмпераменту, усяго толькі
Адназначна.можа зусім і не прынцыповыя нашыя ўласныя матывы ды шляхі да мовы.
Не. Мы проста пра рознае. Я - пра тое, што не вельмі веру ў падобныя выказванні. Тое, што ангельская -сродак камунікацыі- веру. У тое, што беларуская, і адно ён - не. Не варта, імхо, штучна спрошчваць. Бо гэта хлусня. Хоць і з добрых мэтаў.а дзе я пісала, што выключна па-беларуску размаўляю?
ой, а распавядзіце пра мой тэмперамент, а)))) Я люблю пра сябе паслухаць
пакуль не абвінавацілі ў падмене паняццяў
Вітаю, сябры,
Аднаўляюцца моўныя сустрэчы, якія раней ладзіла артсядзіба з дапамогай спадароў Вячоркі і Садоўскага.
Бліжэйшая адбудзецца ў гэтую сераду, тэма (sic!) "Беларусізацыя банка". Думаецца, што некаторым з нашых можа быць асабліва цікава.
Узровень - не пачаткоўскі, хутчэй для прасунутых альбо практыкаў.
Сустрэча будзе праходзіць 29 траўня і далей штосераду ў 18.15."
Збіраюся. Будзе прыемна сустрэцца.
З найлепшымі,
Павел.
вось бачыш, твой пасыл у космас матэрэалізаваўся.тэма (sic!) "Беларусізацыя банка".
Я добра ведаю гісторыю нашу, шмат падарожнічаю по Беларусі с дзяцінства, вельмі люблю сваю Радзіму

Але мне вось нешта не хочацца ісьці ў вучаніцы-суразмоўцы да Вінцука Вячоркі. Вось ня ведаю, чаму.
Але мне вось нешта не хочацца ісьці ў вучаніцы-суразмоўцы да Вінцука Вячоркі.
А мне і туды і туды хочацца. Толькі я не суразмоўца зусім. Я б паслухала моўчкі.А мне на мову ці каву не хочацца.
Ух ты! З юбілярам!Валянціну Леанідавічу спаўняецца 10 год![]()
Дарма ты. Ты выдатны суразмоўца.Толькі я не суразмоўца зусім
Бывае, так. Інтуітыўнае штосьці. Хаця любая інтуіцыя мае пад сабой грунт.) Папярэдні досвед і падобнае.)У мяне нейкае незразумелае мне самой стаўленьне да яго.
Добра вам адзначыць.)))Валянціну Леанідавічу спаўняецца 10 год