Imperiya.by — сайт, створаны публіцыстам Юрыем Баранчыкам. Ён раней працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Баранчык займае пазіцыю непрымання дзейнай улады РБ, лічачы яе недастаткова вернай Расіі.
Сайт асвятляе беларускія, а таксама міжнародныя падзеі з расійскіх, імперскіх пазіцый. На сайце друкуюцца адыёзныя дзеячы, кшталту Андрэя Герашчанкі, якія адмаўляюць беларускую дзяржаўнасць.
Сайт «Імперыя» блізкі да расійскага regnum.ru, створанага для абслугоўвання расійскіх задач у СНД. Некалькі апошніх гадоў рэдактар «Імперыі» Юрый Баранчык жыве ў Маскве. Цяпер ён стварыў там «Інстытут інфармацыйных войнаў».
У беларускім інтэрнэце пісалася, што стваральнікі «Імперыі» шукалі падтрымкі ў расійскім пасольстве.