Дамы, плохо учащиеся дети, получающие на экзаменах 9-10 удивляют всех
Я проста ўсё хачу зразумець, кепска вучацца - гэта як?
З 5-6-камі гадавымі, а нават і з 7-камі няма сэнсу ўдзельнічаць ва ўступнай кампаніі ў прынцыпе, бо з такімі гадавымі нават пры экзаменацыйных 10 не праходзіш.
Значыць, гаворка пра 8-кі? 10 за найпрасцейшую дыктоўку, якая да таго ж у свабодным доступе, для таго, у кога 8 гадавая, дзіва? Па мне, не.
Так, агульная колькасць 9-10 здзіўляе. Але кожная асобна ўзятая 10 - не.
На агульныя адзнакі я гляджу толькі ў тым сэнсе, што цана ўласнай памылкі высокая. Але не болей за тое.
но меня удивляют и круглые отличники, которые на экзаменах не демострируют отличных результатов.
І многа такіх?
Я шчыра скажу. У нас выдатнікаў многа. І ў класе і ў школе. Рэальна многа. І так, я дапускаю, і нават лічу, што частка з іх нацягнутая. Якраз для таго, каб даць фору на ўступных экзаменах. Але і здаюць нашыя на 9-10. Адзінкавыя 8-кі ў класе. І амаль адзінкавыя ж адзнакі ніжэй за 8 па школе ў прынцыпе.
І калі у мінулыя гады я спісвала гэта на "зліў", пра які многа было шуму, то сёлета выключна на лаяльнасць праверкі і падрыхтаванасць саміх дзяцей. Калі цэлы год дручыць дзяцей на экзамены на ўроках +падрыхтоўчых курсах, ужо і малпу навучыць можна, імхо.
І гэта чарговы раз вада на млын таго, што дзеці з прагімназій і дзеці са звычайных школ першапачаткова не ў роўных умовах.