Цэннік на паліцы, пад бляшанкай.
Дзякуй.
Проста ў якой невялічкай краме такі цэннік яшчэ хоць як можна знайсці, а вось у гіперах.... Тэарэтычна на тое мелі б быць сканеры, зрэшты, яны і ёсць. І якраз на іх мела б правільная цана выбівацца. Вы не правяралі?
Я чаго пытаюся, у мяне гэтая праблема - колькі каштуе вось гэта і гэта, калі на самім тавары няма цэнніку - перманентная.) Я адшукаць адпаведны цэннік на паліцы рэдка калі магу, дый не факт, што не памылюся.)
А што да тавараў па старых цэнах...А хіба тая частка, якая паступіла раней, да падаражання, не павінна быць па старых жа цэнах прададзеная, незалежна ад цэнніка, які на ёй цяпер стаіць? Ці пры паступленні тавара па новых цэнах, такі ж тавар па старых пераацэньвацца ў адпаведнасці з новай цаной?
Я тут не моцная, таму пытаюся.
у меня нет цели "ВО для сына как самостоятельный факт". Нет цели "ВО ради ВО"
І выдатна. А хіба пра гэта ішла гаворка?
У цябе няма, у кагосьці ёсць, і ён гатовы за гэта плаціць грошы, нямалыя прычым. Ты супраць? Чаму трэба скарачаць наборы і абмяжоўваць доступ да вышэйшай адукацыі?
Купленное во останется для меня фуфлом. Что применительно к своему ребёнку, что применительно к постороннему человеку. Продавать последние трусы за диплом заштатного вуза я не стану.
Для мяне не толькі купленая адукацыя застанецца фуфлом, а і безліч усяго іншага купленага: футраў, упрыгожванняў, машын, энных па ліку сукенак і г.д. З гэтага вынікае, што колькасць крам трэба паменшыць, і больш чым адну машыну на сям'ю не прадаваць?