Раскажу тут.
Учора Федар хадзіў гуляць, вяртаецца дадому, у дамафон чуем плач і кажа, што выпадкова выбіў зуб нейкай дзяўчынцы. Прыязджае плача, кажа, што яго трэба наказаць і г.д. Пытаемся разабрацца, атрымліваецца не вельмі, бо таварыш енчыць і енчыць. Спачатку нам падалося, што нічога такога асабістага не здарылася і можа проста ўвогуле дзяўчынка яму так сказала пра гэты зуб (бо ён казаў, што ён праіў у яе прабачння і яна яму даравала і сказала далей катацца).
Праз паўгадзіны недзе званок у дамафон - тата той дзяўчынкі. Ну мы, як вы разумееце былі гатовы да ўсяго (хаця мы ведаем, што Федар не агрэсіўны ўвогуле). Тое, што адбылося далей проста кранула мяне да слёз.
Карацей кажучы, тата дзяўчынкі прыйшоў спецыяльна, каб супакоіць Федара і сказаць яму, што яго віны не было і што ён паводзіў сабе як сапраўдны мужчына. У дзяўынкі такі выбіты 2 зуба (як кажа тата, дзяўчынка сапраўды парушыла "правіла небяспекі" на горке і Федар выпадкова ў яе ўрэзаўся). Колькі мы не прапанавалі нейкую дапамогу (ну хаця б аплаціць візіт да стаматолага), тат казаў, што ні ў якім выпадку.
Я ў захапленні! Гэта ж какоў павінна быць сям'я, каб маючы ўланую дачку, у якой баліць і г.д., падумаць аб чужым дзіцёнке, не паленавацца і прыйсці (разам з іншай дачкой - сястрой пацярпелай), каб яго супакоіць.