К основному содержимому

Диалоги с...АРХИВ

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
И мне смешно читать всякие оправдания, мол, думал, плохо, а оказалось (потом!), что пьяный. Нос у всех заложен? Запаха не слышно? Да просто не хотят связываться.
Т.е. человеку, не могущему стоять на ногах и с запахом алкоголя, скорая не нужна? Хай дохнет?
Поэтому и не оказывают помощи, что всем почему-то проще думать "пьяный". Меня одно поражает: неужели вправду большинство думает, что пьяному (падающему или лежащему) скорую вызывать НЕ нужно??? Какое ваше дело от чего человеку плохо, если ему ПЛОХО?
 
Майму тату аднойчы стала дрэнна на вуліцы. Ён упаў. Мы ня ведаем, колькі ён праляжаў. Ніякай "Хуткай". Сам змог прыйсьці дадому. А ноччу памёр.
 
katia-ka, ужасно:( правда какое-то ощущение пустоты есть...:(
 
Меня одно поражает: неужели вправду большинство думает, что пьяному (падающему или лежащему) скорую вызывать НЕ нужно???
Лежащему пьяному вызывать скорую? (я не про в морозное время, а вообще)

Какое ваше дело от чего человеку плохо, если ему ПЛОХО?
Сколько экспрессии...

Если пьяный человек лежит, ему обязательно плохо?

С одной стороны, таких примеров, как в статье, куча.
С другой - много и других, о неравнодушных людях. Моя подруга недавно на улице упала - как оказалось позже, ногу сломала - так прохожие и помогли, и поддержали, и скорой дождались с ней вместе.
 
Если пьяный человек лежит, ему обязательно плохо?
спросить можно. И нужно, ИМХО.
Меня потрясло конкретно то, что человек СКАЗАЛ, что ему плохо. И водитель тупо выпер его из транспорта.
 
Неждана, не абавязкова. Але можа стацца і так, што яму дрэнна.
Жыву ў раёне, дзе п'яных вельмі шмат. Бывае, што сьпяць яны пад кустом. Вось там чамусьці адразу можна сказаць, што п'яны і што проста сьпіць. Адзеньне такое...бруднае, ну разумееце. І храп.
 
katia-ka, это понятно. Подходить надо и спрашивать, нужна ли помощь, тоже. Но и быть осторожным. Когда-то сына наших знакомых пырнул такой вот лежащий пьяненький ножом, когда тот попытался ему помочь.

Меня потрясло конкретно то, что человек СКАЗАЛ, что ему плохо. И водитель тупо выпер его из транспорта.
Это за гранью понимания.

А меня еще поразило, как это внучки оставили дедушку: 11 лет - это не маленький ребенок.
 
katia-ka, даже не знаю, что написать... Сочувствую и хочется плакать...


Любой лежащий человек на улице - неадекватен, следовательно нуждается в помощи. Если он лежит без сознания. Или падает. Даже храп не показатель - он может хрипит в предсмертных судорогах, а кто-то себя утешает, что "храпит". И да, Неждана, экспрессии у меня много, потому что мне сложно понять почему алкогольное отравление не считается причиной для оказания помощи человеку. А воспитывают его пусть мама и папа. Или райисполком. Или жена. Как кому повезет)...
 
Неждана, я згодна, што няма ўніверсальнага рэцэпту, што рабіць у тым ці іншым выпадку.
Бывае, што і непрыемна, і страшна, і сьпяшаемся.
Але вось не па сабе становіцца ад такіх сітуацый.
 
А меня еще поразило, как это внучки оставили дедушку: 11 лет - это не маленький ребенок.
да, я этот момент тоже не поняла как-то. Надо было звонить маме из транспорта как минимум. Если не получилось привлечь внимание людей.
 
А меня еще поразило, как это внучки оставили дедушку: 11 лет - это не маленький ребенок.
Кстати да.. это странно.. но возможно они просто решили что дедушка задумался, пнули мол дедушка наша остановка и выскочили, а дедушка нет..

мне сложно понять почему алкогольное отравление не считается причиной для оказания помощи человеку.
Чего тут сложного? Все просто по-моему.. помогают тем кому плохо, а те кто пьяный им нормально, даже хорошо.. пьют же именно для этого.. на каникулах часа в 2 ночи смотрела какую-то передачу про мозг и все такое.. как раз в тему.. там проводили опыты и потом анализировали почему так происходит.. если посреди улицы шла женщина и падала, то ей начинали помогать в течении 5 сек.. если девушку меняли на мужчину бомжеватого вида, то не помогал никто вообще.. и прочие опыты в таком стиле.. выясняли от чего зависит мораль..
 
Всего лишь набрать 103 и(или) 102. В 99% случаях этого достаточно. Даже подходить не обязательно.
А что , подойти и спросить, нужна ли человеку помощь, до того, как "набрать" 103 или 102 у кого-то корона свалится?
И да, повторю заезженную фразу, что пока Скорая вот так разъезжает к пьяным , к которым прохожие сами лично брезгуют подойти и узнать, плохо им или хорошо, кто-то не получит помощь вовремя и умрет от инфаркта.
Заметьте , я не говорю, что пьяным не бывает плохо.Просто было у меня лично миллион случаев, когда вызывают Скорую пьяному, спящему под кустом в теплое время года...Приезжаешь, расталкиваешь, а он матерится чтоб отстали от него..А доброжелателя, вызвавшего, и след простыл.
 
Я тоже не склонна считать, что прямо всем пьяным нужна срочная медицинская помощь. Он проспится под своим кустом, и ничего с ним не случится. А "Скорая" нужнее в другом месте.
 
Просто у нас слишком много пьяных, глаз замыливается. Поэтому и не спешишь подойти. Ситуация в статье описана ужасная, дай бог дедушке здоровья.
 
Родители, которые воспитывают детей до 7 лет, не будут платить налог на тунеядство только в том случае, если ребенок в возрасте от 3 до 7 лет не получает дошкольное образование.
Читать полностью: https://finance.tut.by/news527332.html

Деньги, по ходу, кончились от слова совсем:)))
 
Найбольш чытанае ў 2016 годзе. Андрусь Горват: “Мы — рускія людзі”

Маім суседзям мала сваёй зямлі і яны ўвесь час лезуць на маю.

Усё лета яны даймалі мяне канямі і свіннямі. Тыя хадзілі да мяне ў агарод, елі буракі і кавуны, тапталі мае градкі. Я не сварыўся з суседзямі, хоць варта было. Я прыехаў у вёску з горада і сварыцца не ўмею.
Але я зразумеў адну простую ісціну: калі побач жыве нястрыманы чалавек, які хутка распаўсюджваецца і займае сабой усё навокал, паміж ім і сабою трэба паставіць высокі плот. Калі плота няма, кантраляваць сваю зямлю амаль не магчыма.

І я цяпер не толькі пра суседа ў Прудку пішу — я пішу таксама пра Расію.


Да мяне прыходзіць прудкаўскі чачэн, сядае на кукішкі, закурвае цыгарку і гаворыць:

— Мы — рускія людзі.

Ён нават дзекаць умее, бо яго матка з Прудка.

А я ўспамінаю, як на трэцім курсе журфака паехаў у Маскву. Гэта быў час, калі я не разумеў, хто я, навошта хаджу па зямлі і дзе маё месца. Нібыта і было ўсё: вучоба, койка ў інтэрнаце, сябры. Але на трэці год у Мінску я не ўбачыў для сябе ніякіх перспектыў. Ну і — малады быў, не ўмеў чакаць, захацелася хуткай лёгкай дарогі. Раненька выйшаў на трасу і да ночы дабраўся да той Масквы. Быў таксама канец лістапада, як цяпер. Я быў у чорным паліто і з партфелем, у якім ляжалі “Людзі на балоце” Мележа. Ніколі то не была мая любімая кніга, але ўзяў яе з сабой, нібы жменю роднай зямлі. Як ведаў, што сяду ноччу ў кавярні на вакзале, буду сёрбаць халодны чай і захачу дакрануцца да чагосьці роднага.

“Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна”, — на Яраслаўскім вакзале простыя словы стралялі ў сэрца. Мне захацелася дадому і нараніцу я зноў выйшаў на трасу і вярнуўся ў Мінск.

Тады я не мог патлумачыць, чаму з’ехаў у Расію, а цяпер разумею. Тут, дома, у мяне не было ніякай гравітацыі. Беларусь існавала толькі ў падручніках па гісторыі. Усе гэтыя князі і палацы — гэта быў як выдуманы сон. Калі падняць галаву, то навокал можна ўбачыць толькі вуліцы з камуністычнымі назвамі і прывіды зруйнаваных старых будынкаў, выцвілых, выкрасленых людзей і іх біяграфій.

Беларусь была як слізкі шкляны шар, на якім нічога не расло, за што б можна было ўтрымацца. Як вялізнае гняздо, у якім вылупляюцца птушаняты і вылятаюць з яго ў розныя бакі. Яны шукаюць свой дом і знаходзяць яго на чужыне. Як, напрыклад, мая аднакурсніца Каця Кібальчыч, якая таксама з’ехала ў Маскву. Я вярнуўся, а яна — не. Ці мой аднакурснік Дзіма Шэпелеў. Яшчэ мае аднакурснікі жывуць у Францыі, Германіі, Польшчы, Амерыцы, Італіі, Канадзе, Чэхіі. Гэта адукаваныя, разумныя, таленавітыя людзі.

А ў каго здольнасцяў і талентаў меней, той застаецца тут, каб быць не беларусам у Беларусі.

Жыць без адчування, хто ты, чаму ты і навошта — складана. Таму сусед-чачэн сядае на кукішкі, закурвае цыгарку і гаворыць:

— Мы — рускія людзі.

Гэта дае яму пэўнасць. Ён не ведае, што значыць быць беларусам. Пра гэта амаль не расказвалі ў школе і не паказвалі па тэлевізары. А тое, што паказвалі і расказвалі, не суадносіцца з праўдай навокал. У школе мы вымяралі глыбіню расійскай душы, спазнавалі, каму на Русі жыць добра.

Мая аднакласніца — харошая разумная дзеўка. З тых харошых разумных дзевак, якія адначасна за інтэнсіўную інтэграцыю з Расіяй і за пашырэнне ўжытку беларускай мовы. Ніколі не разумеў, як гэта можна сумяшчаць у адной галаве.

Як і Святлана Алексіевіч, тая аднакласніца вырасла на расійскай літаратуры.

Маёй любімай кніжкай у дзяцінстве былі казкі Джані Радары. Потым я зацёр да дзір “Прыгоды Тома Сойера”. Пасля Твэна перайшоў на Дзікенса. Апасля былі О. Генры і Рэмарк. Толькі пасля Рэмарка я зацікавіўся Чэхавым і Дастаеўскім. Але яны для мяне былі часткай сусветнай літараратуры. Я ніколі не адчуваў, што князь Мышкін болей родны і зразумелы за доктара Равіка.

Дарэчы, з той аднакласніцай мы моцна пасварыліся, калі пачаўся “крымнаш”. Яна сказала, што калі я, як украінцы, буду крычаць на плошчы: “Хто не скача, той маскаль!”, то яна прыйдзе і сваімі рукамі мяне зарэжа, каб я тут, у Беларусі, не ўчыніў “от гэта от усё”. Крычаць на плошчы я не збіраюся, але думаю пра аднакласніцу, калі гляджу ў інтэрнэце, як людзі ідуць на сустрэчу з Салаўёвым.
Я ведаю, што сярод іх таксама могуць быць харошыя разумныя дзеўкі, якія выступаюць за пашырэнне ўжытку беларускай мовы. Яны ідуць і апасліва пазіраюць на нейкі ненармальны агрэсіўны “Малады фронт”. Не, нават не апасліва, а раздражнёна, з нянавісцю. І дзе ўзяць агульныя словы, каб пагаварыць ім між сабой, я пакуль не ведаю. У мяне не атрымалася. Аднакласніца ўжо пару год са мной дэманстратыўна не размаўляе, хоць я не самы прапашчы рэвалюцыянер у гэтай краіне і не самы лепшы скакун.

А патлумачце мне яшчэ: што такое “рускі мір”?
Я прыйшоў да высновы, што кожны яго ўяўляе па-свойму. Харошыя дзевачкі ўпэўненыя, што гэта паэзія, Ахматава і глыбіня душы. Чамусьці асацыяцыі з літаратурай я чую найчасцей. Калі я думаю пра “рускі мір”, уяўляю вялізную прастору з цэрквамі, а ў цэрквах — папы ў золаце. Перад папамі на каленях стаяць бабулі з чорнымі тварамі.
Яны моляцца і разбіваюць сабе ілбы да крыві. Бабулі разбіваюць ілбы, а недзе побач князь Мышкін разбівае вазу і крычыць, што каталікі прадалі Хрыста. А хлопцы з Самары, дзе я жыў два месяцы, сядзяць на кукішках у бандыцкіх кепках і “чёкаюць”: “Чё?”. І ўсё яно ненавідзіць не рускае. А я не хачу быць па іншы бок барыкад ад доктара Равіка і Тома Сойера.
А яшчэ мне адна толькі Ганна Чарнушка родненькая. Я ў той “мір” пайду, дзе ёй будзе месца.

Сказаў сябру, што буду пісаць тэкст пра Расію. Ён мне:

— Толькі напішы, што ты не супраць Расіі, а супраць палітыкі Пуціна. Бо ў Расіі ж таксама харошыя людзі е.

Прыём-прыём! Я не супраць Расіі. Я хачу, каб Расія была. Я хачу прыязджаць у Піцер з “Людзьмі на балоце” у партфелі. Але я хачу потым вяртацца дадому — туды, дзе Расіі няма.

https://baj.by/be/content/naybolsh-chytanae-u-2016-godze-andrus-gorvat-my-ruskiya-lyudzi
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Назад
Сверху