He_len, сейчас можно и так.
Нельга пакiдаць цi пераносiць адну лiтару (хоць яна i абазначае склад): ар-мiя, iдэя; нельга: а-рмi-я, i-дэ-я.
Падвойныя зычныя пры пераносе раздзяляюцца: жыц-цё, суд-дзя.
Лiтары дз, дж, калі яны абазначаюць адзін гук, не раздзяляюцца: ва-дзе, даж-джу. Спалучэннi прыставачнай д з каранёвымi ж, з пры пераносе раздзяляюцца: пад-загаловак, пад-жылкi.
Лiтары й, ў, ь i апостраф не аддзяляюцца ад папярэдняй лiтары: май-скi, пiсь-мо, поў-дзень,аб’-ява.
Калi ў складаным слове другая частка пачынаецца з ў , то гэтае ў пiшацца з другой часткай:торфа-ўборачны.
Пры пераносе пажадана спалучаць складападзел з падзелам слова на марфемы: на-зваць, мар-скi; нельга: наз-ваць, марс-кi. Але лiтара ы, што iдзе за прыстаўкай, не адрываецца ад прыстаўкi: безы-менны, пады-ход.
Пры збегу зычных у адной марфеме падзел на склады для пераносу свабодны, але суфiксы разбiваць не рэкамендуецца: сяс-тра, ся-стра, дзяжур-ства, гарад-скi.
Нельга адрываць iнiцыялы iмён i iмён па бацьку ад прозвiшча i скарочаныя назвы ад тых лiчбаў, да якiх яны адносяцца: I.П. Мележ, 12 см; нельга разбiваць умоўныя скарачэннi: г. зн., да т.п.