Беларускамоўныя развіццёвыя гурткі

Ці жадаеце, каб вашыя дзеці наведвалі белмоўныя гуркі?

  • Так, буду намагацца адшукаць любую магчымасць.

    Голосов: 4 25.0%
  • Так, калі гэта зручны час і месца для мяне

    Голосов: 10 62.5%
  • мне ўсё-роўна на якой мове гурток.

    Голосов: 0 0.0%
  • ніколі!

    Голосов: 2 12.5%

  • Всего проголосовало
    16

Nadzeyka

New member
для 2-3 годак я не знайшла((

Але знайшла, дзе могуць адчыніць групку, калі назбіраецца 10 ахвочых.
Сказалі, што кадры ёсць! (нават белрускамоўныя па жыцці
smile.gif
)
Асноўны накірунак іх працы, гэта падрыхтоўка да школы. Але пашыраюцца, і будуць працаваць яшчэ з маленькімі (ужо з трохгодкамі працуюць не першы год).
На пр. Газеты Звязда 61 будуць здымаць новыя памяшканні. Хутэй за ўсё там і будзе групка, калі зарганізуецца. (сама школка для маленькіх зараз у Серабранцы, дырактар Г.Бітно, калі хто ведае)
Мяне завалілі апісаннямі іх методык як праз гульні яны развіваюць маторыку, вычацца лічыць, чытаць, ангельскаму, выкарыстоўваюць пальчыкавыя гульні, спевы і гд (за падрабязнай інфармацыяй звяртацца 029-8587711, 029-625-33-68 Вольга, яна займаецца новымі групкамі). Выкарыстоўваюць методыкі Зайцава, Мантэсоры, і свае.
Ну і асноўнае: заняткі ў іх праходзяць два разы на тыдзень. Праграма разлічана на год. За месяц трохгодкі плоцяць 36уе. Кошт прыкладна такі і будзе.

Давайце навучым з маленста дзетак роднай мове ;)
 
Последнее редактирование:

Vesna

Завсегдатай
беларускамоуныя гурткi

Я б з задавальненнем падтрымала iнiцыятыву адкрыць беларускамоуныя гурткi. Майму сыночку амаль 5 год. З нараджэння да 3 год размауляла з iм выключна на роднай мове, пасля перайшлi на расейскую, бо садок рускамоуны. Адное "не" - мы б маглi наведваць гурткi толькi раз у тыдзень у суботу альбо у нядзелю.
 

Баунти

New member
Nadzeyka, нешта глуха з тваёй марай!!! Але беларусы не здаюцца!!!!:tongue:
 

starkolt

New member
мы будем поступать в 4 нацгимназию и с сентября там есть подготовка - буслики, можете там заниматься
 

ninusia

New member
мы таксама збіраемся ў бел. групу - але ў наступным годзе. зараз дачце толькі 1,4 год.таму -мабыць будзем падымаць такую ж самую тэмку пазней:sorry:
 

Nadzeyka

New member
час пераходзіць ад слоў да справы:)
Два варыянты развіцця падзеяў: пачаць зараз, ці пачаць восенню.
На маю думку было б карысна пахадзіць месяц да лета (бо ўлетку школка не працуе), паглядзець ці варта, ці спадабаецца Вам і дзіцёнку і гд. А з восені, калі задаволіць, працягнуць. Хто-небудзь падцягнецца, хто-небудзь наадварот.. Але нейкі касцяк будзе. + тым, хто збіраецца ў садок восенню, павінна быць карысна як нейкі элемент адаптацыі (навучыцца камунікаваць з новымі дзеткамі ў памяшканні).
Калі ёсць згодныя пачаць зараз (узрост 2-3 прыблізны, я б сказала, што ад 1,8..) Таму ПРОСЬБА: хто хоча, затэлефануйце па нумары ў першым посьце і запішыцеся ў групку, альбо скінце мне ў прыват свае нумары, каб можна было дамаўляцца.

Месца заняткаў: альбо Серабранка (сш 139) (мне больш гэты варыянт падабаецца), альбо пр Газеты Звязда 61. Заняткі па выходных звычайна (калі ва ўсіх атрымаецца і ўсе захочуць па працоўных днях, таксама рэальна дамовіцца). Заняткі 2 разы на тыдзень, але таксама абмяркоўваецца і можна раз на тыдзень (кошт зніжаецца суадносна)
 

Лапа

Well-known member
А с какого возраста можно начинать заниматься в таких группах? Мне хочется, что бы ребенок был биязычный, но ни я, ни муж не можем грамотно научить ребенка именно говорить. У меня мертвый язык - читаю, понимаю отлично, а говорю никак:(((
 

Nadzeyka

New member
Лапа, калі пытанне пра мову - то каб дзіцё было білінгвам малавата проста заняткаў у групе.. Гэта канешне лепш чым нічога, але білінгвам не будзе дакладна. Усё ж такі білінгвы на абедзьвух мовах вольна размаўляюць, думаюць.. А каб карыстацца мовай патрэбна практыка не толькі ў межах навучальнай усановы.
Як офф: казкі-кніжкі, тэатр (спектаклей бел ну вельмі-вельмі мала дзіцячых, але ёсць), мульцікі на мове вам у дапамогу:),
А хадзіць у развіццёвыя гуткі, як мне падаецца, з 1,6 лепей .. Але існуюць і з 0.6.
 
Последнее редактирование:

Nadzeyka

New member
Развіццёвы гурток пачынае працаваць з 3 чэрвеня гэтага года. Пасля 2 месяцы адпачываем - вакацыі да восені.
адрас: пр. Газета Звязда 61.
час: першая палова дня ў будні(магчыма 10.30 +-).
кошт: абанемент 70 тыс за месяц (8 заняткаў) . І невыгодны абанемент на 4 заняткі за 60 тыс (спец для жадаючых хадзіць раз на тыдзень)

Узрост 2-3 гады - умоўна. Пакуль самай малодшай: 1,8. ,спадзяюся самаму старэйшаму - 2,9
Восенню зменяцца дні і час заняткаў (хутчэй за ўсё па выходных будзе).

Ну і асноўнае - яшчэ ёсць некалькі вольных месцаў у групке! Запіс - можна пакінуць мне нумары альбо затэлефанаваць 029-62пяць-33-68 Вольга, яна займаецца новымі групкамі ў гэтым цэнтры. Яна ж і дакладна можа распавесці пра змест заняткаў (маляванні, лепка, развівалкі Мантэсоры палачкі-утыкалачкі і гд)
 
Сверху