Распавяду пра меркаванне грамадскасці...
Калі нашыя добрыя знаёмыя, сябры нават, паведамілі, што скора ў іх будзе малы, прычым вельмі скора, я была наколькі здзіўлена (бо не заўважала жывоціка, хаця мы бачыліся часта, але, што праўда, большай часткай мелькам, і ў вопратцы), настолькі і рада за іх. Бо дзяўчына там з тых, каму трэба быць маці. Маці - у лепшым значэнні гэтага слова. Дый з татам парадак.)))
Але я да чаго? Прыехалі мы да маіх бацькоў у госці і адпаведна падзяліліся навіной (бацькі добра ведаюць тую сям'ю) І вось так, пайшлі стэрэатыпы: як? што? навошта? Я, праўда, ад нечаканасці рот разявіла. Бо мае бацькі, (ці хутчэй мама, тата - як мама скажа

) як бы сказаць, прасунутыя, без забабонаў. А тут такая рэакцыя. І тут мы з мужам пайшлі "абараняць" пазіцыю 3-е - гэта нармальна, не добра, не кепска, не многа , не мала, а нар-маль-на. ))) Падрабязнасці не буду. Але канфлікт здарыўся.

Нам было сказана ва ўльтыматыўнай форме- ну дык і нараджайце! хаця ў прынцыпе з нас ніхто і не збіраўся.

))
А вось калі на працы з дзяўчынамі балбаталі - рэакцыі ніякай. То бок проста, без захаплення і без асуджэння. 3-е? Нармальна, хай дзіця здаровае будзе.
Мне здаецца ў старога (ну, адносна нас старога

) пакалення, якое якраз само ў вялікіх сем'ях гадавалася (у мамы 3 браты былі), чамусьці негатыў і стэрэатыпы наконт "болей 2-х" прысутнічаюць. Моладзь жа нармальна, нават станоўча рэагуе, выключаючы, безумоўна, выпадкі,
argadeni апісаныя.)))
Але (за сябе яшчэ дадам) вось шчыра, болей за трох у маю ўласную ідэальную карціну свету ўжо не ўпісваецца. Я не тое, каб не разумею, ці не вітаю, не... Паважаю, стараюся зразумець, але не маё адназначна... Прабачаюся за адкрытасць...