Чем живут наши подростки? АРХИВ

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
я так понимаю, школьная поездка - часть учебного процесса. что значит родители-туристы?
вы як і ў РБ не жылі.
Частка навучальнага працэса - гэта хакей і пасвяшчэнне ў піянеры калі вечнага агню. Вось там бацькі бясплатна, так. Які навучальны працэс ў Германіі ці Нідэрландах?
Не ведаю, як у амерыках, а ў нас адміністрацыя ўвогуле супраць замежных паездак, яны ад адмінстрацыі хаваюцца. Едуць па сутнасці не ад школы, а ад фірмы, як прыватныя асобы. Толькі суправаджэнне ад настаўнікаў. А так школа да гэтага ніякага дачынення не мае.


По стоимости- чудес на свете не бывает, я за теже деньги прекрасно могла поехать самостоятельно в Германию, если тур дороже то или отели в городе, а не на окраине или завтраки- швецкий стол или есть доп. экскурсии, просто так сложилось- искать не надо было, у дочки подруга собиралась, ну и согласились, потом отказываться вроде уже и не удобно было.
шукаць не трэба, ужо поўная група, значыць на нейкі адсотак танней, атэлі - так, можа не найлепшыя, але зноў жа гэта грошы і г.д. Усё цалкам набягае. А так я і не кажу, што такія паездкі - чыясьці дабрачыннасць.

Ну вот если это была обычная турфирма- почему такая реакция?
Ды вядома чаму: любімае беларускае "не высоўвайся", а калі высунуўся сусед - затыкні і яго (анекдот пра беларусаў у пекле памятаем), вера, што калі праблема не агучана, то яе і няма, а так даводзіцца і самому пра яе думаць, звычайнае хамства (там якраз той выпадак быў), традыцыйнае "дзіцёнку яшчэ ў школе далей вучыцца", ну і падобнае.

Так или иначе- интересы классной там есть,
ну ёсць, думаю, так. Як мінімум, яна, напэўна, едзе бясплатна. Дапускаю нават, што фірма яшчэ які адсотак і выплачвае. Але тут мне не цісне, нават наадварот. Толькі рада буду, калі яе клопаты хоць неяк ацэньваюцца. У мяне да класнай сапраўды ніводнай прэтэнзіі, наадварот. Дзеці штогод дзякуючы яе актыўнасці кудысьці выязджалі. Я б асабіста ў жыцці нікога нікуды не вазіла.) Няспраўны аўтобус, невыкананне праграмы, збіты графік - не яе адказнасць. Гэтым фірма займаецца, для гэтага яе прадстаўнік групу суправаджае. Абавязак класнай - кантроль за дзецьмі. Да апошняга прэтэнзій няма.

турфирма проигнорировала жалобу, возможно в уверенности что в школе разберутся и замнут.
Я там школу нават не згадвала. У мяне дамова з фірмай на руках. Я як прыватная асоба пісала. Проста пляваць фірмам на вось гэта ўсё. Адказнасці, гляджу, нуль, калі нават на скаргі ў адпаведнай кнізе ім рэагаваць не належыць. Мне іх адказ і не трэба, калі разабрацца. Толку з яго. Сам факт здзіўляе.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху