Ирэна - Марэна, мы яшчэ маленькiя (1,5 г.), таму закупаемся на будучыню. Бо потым грошау не хопiць :nea:. Чытаю цяпер галоуным чынам казкi i вершы, што папрасцей. Рэдка на рускай мове, больш па-беларуску. Нашы набыццi (акрамя "Маладзiчка", якi я параiла б з гадоу 3-4):
- кнiжка казак "Самы разумны" (нам яе нечакана падарылi) - можна чытаць з нараджэння :happy:
- казка "Як кот звяроу напалохау" з серыi "Казка за казкай" - "для дашкольнiкау" напiсана, але тым, хто нядауна чытаць пачау, будзе добра - там памер шрыфта вялiкi i мала тэксту, вялiкiя iлюстрацыi
- "Малы i мядзведзiк" - пераклад апавяданняу шведкi Юi Вiсландэр - для дзяцей школьнага узросту i дарослых, але можна чытаць i раней, мне здаецца, што гадоу з 3-4х добра будзе
- "Нябесная рэчка" - казкi сербкi Грозданы Олуiч - гожыя iлюстрацыi, але мала, з тэкстам я яшчэ не знаёмая, напiсана, што дзеткам малодшага школьнага узросту
- "Маленькiя тролi i вялiкая паводка" Тувэ Янсан - можна чытаць у любым узросце, на любой мове, але прыемна, што пераклалi на беларускую i пераклалi некепска, хаця мне больш да спадобы пераклад "Пiпi Доугайпанчохi"
- "Мянтуз сярод мядуз" - азбука-маляванка, кнiга скорагаворак ад А да Я на тэму рыб i iншых жыхароу ракi; цудоуная рэч, нам спатрэбiцца праз гады 4-5 :biggrin:, але мы не змаглi прайсцi мiма, ды i кошт - 3500 р. - вельмi добры быу.
Было яшчэ шмат-шмат смачнага, але не было часу i грошау :cray:. А наконт пашыранных рэкамендацый - можа, лепш пацiкавiцца на дзеткi.org? Проста, у мяне цяпер мазгi больш на узрост 2-4 гады павёрнутыя, ды i рэдка мне падабаюцца кнiгi на беларускай мове для дзетак - вельмi шмат цяпер нецiкавых (а часам - жудасных)аутарскiх казак i вершау. Я бяру у бiблiятэцы, каб паглядзець, але пакуль што мяне торкнулi толькi "Добрыя вершы" - добры зборнiк вершау пра жывёл. Вось гэта я вельмi раю набыць цi узяць пачытаць дзе-небудзь. А "Чытанка" у вас ёсць? Таксама добрая штука - там нават па узросту падзеленныя казкi i вершы.