Празрыста даль. І лёгкі вецярок
Даносіць ў сэрца
адчуванне шчасця!
Па рэчцы плавае бялюткі
кацярок,
І промні сонца блукаюць
у снасцях.
Што гэта за рака? Днепр?
Ці Дзвіна?
А можа, Буг, што Польшчу
аддзяляе?
Не! Агідэллю называецца яна,
Зямлю Башкартастана
праслаўляе!
Зямлю пяшчотную багатасцю сваёй.
Зямлю, што прытуліла, абагрэла.
Я зачарован гэтаю зямлёй,
І мне не трэба іншага...
Няхай мая Радзіма і не тут,
На захад леглі землі Беларусі,
Але і тут знайшоўся
беларусу кут,
І сэрцам адчуваць
Башкартастан прымусіў!
Прымусіў шчодрасцю
і дабратой сваёй,
І словы радасці імкнуцца
чарадою:
Башкартастан! Ты гонар мой!
Дазволь назваць цябе
Радзімаю другою!