Magda, у нас быў розны вопыт камунікацыі са страхавымі кампаніямі. Аднойчы пра нас проста забыліся. Я патэлефанавала па ўказаным нумары, апісала праблему. Мне абяцалі ператэлефанаваць і сказаць, куды мы можам зьвярнуцца па дапамогу (маленькая вёеска ў Аўстрыі, хз, куды падацца). І не ператэлефанавалі. Я сядзела ў інтэрнэце, шукала, куды паехаць, калі сітуацыя пагоршыцца. т-т-т, абышлося.
Па прыездзе накатала скаргу.
Яшчэ не люблю "мнагаразавыя" страхоўкі (тыя, што на месяц/два/тры дзеяньня цягам году), таму што калі тэлефануеш ў страхавую па дапамогу, то спачатку просяць даслаць ім па мэйлу, ці па факсу сканы штампаў аб перасячэньні мяжы, маўляў, не выездзіў лі ты яшчэ свой застрахаваны тэрмін. Той яшчэ гемарой. Пры тым, што мы ў той раз ночылі ў гатэлі з кругласутачнаяй рэцэпцыяй і сканерам/факсам і высылалі факс двойчы, страхавая сказала, што факс не атрымала. Паехалі на свой страх і рызыку ў бальніцу самі, там, дзяку богу, без пытаньняў прынялі нашу страхоўку. І нават не тэлефанавалі пры нас ў кампанію. Гэта ў Варшаве.
они на мою страховку сказали, ничего не знаем, платите сами, потом документы вам дадим, будете со страховой сами разбираться дома.
ў мяне вось зараз такое ў Літве было.