Вось так. Па шчырасці я слаба гэта разумею.
Літаральна нядаўна размаўлялі з мужам пра гэта паміж сабой. Пра тое, што Беларусь - далёка не самая маленькая краіна ў Еўропе. Проста дзіўна, што не тое, што карэйцы, еўрапейцы пра яе ні сном ні духам.
Я асабіста таксама не Бог ведае які знаўца геаграфіі. Але прынамсі з краінамі знаёмая. Прынамсі ў той частцы свету, якой жыву.
А тут... Ладна амерыканцы пра нас не ведаюць, але чаму еўрапейцы зусім не ў тэме?
Я не кажу, што людзі мелі б сталіцу, колькасць несельніцтва, прозвішчы нацыянальных герояў ведаць. Але хоць уяўляць, што ёсць такая краіна, можна? Пагатоў краіна на мапе цалкам сабе заўважная. Не Манака ўсё ж...
Парадокс.