Ты знаешь, я тут подумала, что даже зауважала бы, возможно)
за што?)
Глянула Дракахруста.
У яго там прагучала, што цалкам мажліва, што Алексіевіч спецом там купіла кватэру. Як бы насуперак. Вось на мой погляд, матыў "насуперак" ад матыва "як чакаюць" нічым не адрозніваецца.)
Проста ў нас неяк так па змоўчанні лічыцца, што калі ты робіш штосьці ў межах мейстрыма, ці дакладней, твае дзеянні трапляюць у яго межы - то па змоўчанні лічыцца, што ты ідзеш уваслед, а не самастойна. А калі насуперак мейстрыму - то гэта самастойны выбар.)
Але ж мы ведаем, што гэта не так.

Таму, не ведаючы дакладна з якіх меркаванняў зрабіўся той ці іншы учынак, складана яго паважаць ці не паважаць, на мой погляд. Ён можа толькі падабацца ці не падабацца. І звычайна "падабаецца/не падабаецца" вынікае акурат з уласных пераваг.
І яшчэ, мне падаецца, за прыгожай фразай "я плявала на забабоны і стэрэатыпы" можа стаяць банальная беспрынцыпнасць. Калі чалавек з лёгкасцю адмаўляецца ад нейкіх уласных перакананняў на карысць грошай ці пасады ці яшчэ чаго іншага.
Гэта я недатычна Алексіевіч, калі што.
А ў працяг вышэйсказанага. Пра нявядомасць нам таго, з якіх меркаванняў робіцца той ці іншы крок.
А ўвогуле, мяне ўжо ў суседнюю галінку гнаць трэба.))))))
Я ўжо, напэўна, ад асноўнай тэмы даўным-даўно адхілілася.

)