К основному содержимому

Диалоги с...АРХИВ

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
А я даже не вспомнила об этой песне Я у него другие люблю.
я таксама і іншыя люблю. Але гэтая песня з апошняга альбома, які і гучаў у першую чаргу. Таму і дзіўна, што яе так і не было.

Но и на концерте помимо атмосферы хотелось бы и хоть немного качественного звука.
я проста не ведаю, наколькі ён мажлівы ў прынцыпе пры такім фармаце канцэртаў. А так...хацелася б, так. І ў ідэале замест імправізацый я б лепей пару тых-сіх кампазіцый паслухала. ) Але выканаўцам, напэўна, бачней.)
 
Мажливы. Складана гэта, але мажліва.
+1
Ня ведаю, хто ставіць гук ў Мінск-арэне (свой чалавек артыста, ці мясцовы спец), ну і +ня ведаю акустычных асаблівасьцей самой пляцоўкі (а на яе наракаюць часта), але выставіць добры гук можна
пры такім фармаце канцэртаў
 
Ок.) Паверу вам на слова.) Бо ў мяне самой няма такога досведу. :)
Значыць, ёсць куды імкнуцца.)

а на яе наракаюць часта
зноў жа мне складана меркаваць, але гэта не зала арганнай музыкі, ці канцэртная класічная зала, дзе акустыка - адзін з асноўных пунктаў.
Думаю, на такога кшталту пляцоўках (спартыўных перадусім) умовы паўсюль аднолькавыя +-. Так што тут ці апаратура недапрацоўвае, ці прафесіяналаў годных няма. Ну...гэта на выпадак, калі для такога фартаму якасны гук, з вашых словаў, у прынцыпе мажлівы.)
 
зноў жа мне складана меркаваць, але гэта не зала арганнай музыкі, ці канцэртная класічная зала, дзе акустыка - адзін з асноўных пунктаў.
Ну зразумела, што не заля арганнай музыкі. Але словы пра няякасны гук у Мінск-арэне я чую часта.
 
а ў нас ёсць іншыя арэны?
Не зразумела сутнасьць пытаньня.
Канцэрты рок-фармату праводзяцца і на іншых пляцоўках. Ці то мне шчасьціць на тых, хто ходзіць менавіта ў арэну, ці яшчэ што, але больш за ўсё негатыўных водгукаў менавіта на яе.
Арэны і канцэртныя пляцоўкі такога фармата ёсьць у Вільні. Я была ў чатырох зь іх. На розных канцэртах. Недзе гук вар'іраваў ад канцэрта к канцэрту. Недзе амаль заўсёды я была ім задаволена.
 
Канцэрты рок-фармату праводзяцца і на іншых пляцоўках.
на якіх?

Арэны і канцэртныя пляцоўкі такога фармата ёсьць у Вільні.
Ну вось і я на пары была. Розніцы ў якасці гука не адчула.

Але ў кожным разе, спрачацца я не буду. Я сапраўды тут не ў тэме, да таго ж уцямнага багажа праслуханых канцэртаў за плячыма не маю. Калі мажлівы якасны гук - выдатна.) Значыць, будзем чакаць яго ад ОЕ.) Але на наступны іх канцэрт я ўсё адно пайду.) Незалежна ад якасці гука. :)
 
ад Мінск-Арэны, хутчэй.
зноў жа... а групы хіба не са сваёй апаратурай гастралююць і не сваімі майстрамі гуку?
Гэта ўсё канцэртная пляцоўка прадастаўляе?
На ўсялякі выпадак: як гастралюе сімфанічны аркестр, я ведаю. А вось, як рок-групы - не.) Так што даруйце, калі што.)))
 
зноў жа... а групы хіба не са сваёй апаратурай гастралююць і не сваімі майстрамі гуку?
пра ОЕ нічога не скажу)
Але думаю, што ад акустычных асаблівасьцей арэны шмат залежыць. Нягледзячы на тое, свой ці мясцовы спец выстаўляе гук.
Цікава, колькі ў іх саунд-чэк доўжыцца, за які ім выстаўляюць гук.
 
зноў жа... а групы хіба не са сваёй апаратурай гастралююць і не сваімі майстрамі гуку?
Гэта ўсё канцэртная пляцоўка прадастаўляе?
Группы тоже со своей аппаратурой ездят, но не со всей (это если грубо говорить), есть же понятие технический райдер, то есть то, что должна предоставить площадка.

У нас просто беда-беда со звуковиками.
 
На качестве звука, и не только, в РБ принято экономить уже стабильно.
Угаварылі.) На наступны канцэрт паедзем у Львоў, значыць.:)

==================

О, для аматараў якаснага гука. :)
Акіян Эльзы з сімфанічным аркестрам у Палацы спорту. 2011 год. :) https://www.youtube.com/watch?v=1N2o8XlN88M
 
Последнее редактирование:
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Назад
Сверху